Старонка:Беларускае пісьменства.pdf/11

Гэта старонка была вычытаная

Ўсё з мужыцкай цяжкай працы,
Усе едуць у палацы;
У мужыка ж няма білета!
Ці ж не дурань мужык гэта?
Дык крычыце ж, біце ў звона:
Дурны мужык, як варона!
("Дурны мужык, як варона").

Другім выдатным пісьменьнікам гэтае эпохі зьяўляецца сучасьнік Ф. Багушэвіча, Ян Няслухоўскі, які пісаў пад прозьвішчам "Янка Лучына". Родам ён з Менску, па соцыяльнаму становішчу-інтэлігент, сын адваката. Як і Ф. Багушэвіч, дастаў вышэйшую асьвету. У адметку ад апошняга, Ян Няслухоўскі выказвае сабою ня гэткага моцнага па сіле нацыянальнага ўсьведамленьня поэту, якім быў Ф. Багушэвіч, аднак досі моцнай натураю. Пісаў Я. Няслухоўскі таксама і папольску і пабеларуску. На беларускай мове вядомы невялічкі зборнічак яго вершаў "Вязанка“, які быў выданы гуртком беларусаў-студэнтаў у Пецярбурзе ў 1903 годзе. Яго вершы шмат слабейшыя ад вершаў Ф. Багушэвіча па форме і сіле; па ідэі яны таксама ня так выразны, як вершы апошняга. Аднак, у большасьці вершаў Я. Няслухоўскага ярка адчуваецца соцыяльны мотыў. З гэтага боку характарнейшым вершам зьяўляецца аго верш "Што думае Янка, вязучы дровы ў горад".

От і свята, от каляды,
На марозе скрыпяць санкі…
Усе на свеце святку рады,
Усюды песні і гулянкі.
Скачуць хлопцы і дзяўчаты,
А гарэлкі п’юць чы мала?!
Адно слова − ўсюды свята…
Ну! кабыла, чаго стала?!
Чаго стала?! скажаш − цяжка,
Дый не надта ж ты і сыта,
А мне ж лёгка?.. глядзь, сярмяжка
Стара… рвана… ветрам шыта..
Стаў крапчэй мароз ка святу,
Ось і зорка забліскала.
Хоць скарэй бы мне у хату…
Ну! кабыла! чаго стала?!
Дроў у месце многа трэба,
I цана ж на іх сярдзіта,
Прадам дровы − куплю жыта.
От і лезу з цяжкім возам,
Як бяда у карк пагнала
Такім ліхам ды марозам!..
Ну, кабыла, чаго стала?!
Адагрэцца б у карчомцы
На дарогу стукнуць чарку…
Дык я вінен грошы Шлёмцы,
Каб не даў часам па карку!
Ой ты, доля!.. ў гэту пору,
Як мяне ды ты прабрала!..
Ну, кабыла! Ну, на гору!
Каб ты здохла, чаго стала?!

Творчасьць гэтых двух беларускіх пісьменьнікаў, Ф. Багушэвіча і Я. Няслухоўскага, паслужыла магутным факторам у пашырэньні беларускага друкаванага слова, беларускай ідэі і дала той матар'ял, на