Старонка:Беларускае пісьменства.pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

якім пачалі вырастаць багатыя культурныя сілы з беларускай розначыннай і дробнашляхецкай інтэлігенцыі. К канцу жыцьця пісьменьнікаў, на сходзе 1890 гадоў у ўнівэрсітэцкіх гарадох-Пецярбург, Масква - узьнікаюць беларускія гурткі студэнтаў, якія атрымоўваюць натхненьне для беларускай працы ад твораў Ф. Багушэвіча і Я. Няслухоўскага.

Сучасьнікі гэтых апошніх-Альгэрд Абуховіч, Восіп Арлоўскі і іншыя дапаўняюць сваімі творамі сваіх больш выдатных таварышоў і памагаюць надыходзіць чароднаму этапу разьвіцьця ў гісторыі беларускае літаратуры, так празванаму нашаніўскаму часу.

Поэты-рэволюцыянэры-інтэлігэнты (1905 г.).

Нашаніўскую пару папяраджае сабою рэволюцыйны ўздым 1905 г. Гэты год, помеж з соцыялістычным рухам, падняў да нябывалай вышы і Pyx нацыянальны. Усе прыгнечаныя тады нацыянальнасьці царскай Расіі былі захоплены хваляй нацыянальнага вызваленчага руху. Але асабліва значна адазваўся 1905 год на пашырэньні беларускага нацы янальнага руху. Нацыянальная сьвядомасьць, даступная да гэтага перадавой інтэлігэнцыі, перакідаецца ў шырокія сла народнай інтэліген цыі, перадавога сялянства й рамесьніцтва. Гэтым ствараецца крэпкая база для яго пасьпешнага разьвіцьця, для росту маладой беларускай культуры і росьцьвіту важнейшай яе галіны-літаратуры. Вырасшы новы чытач з працоўных гушчаў патрабаваў сабе натхненьня, кіраўніцтва для працы на ніве адраджэньня беларускага працоўніка. Ідэі, якія ён вынаходзіў у творах папярэдніх беларускіх пісьменьнікаў ранейшага пэрыяду, як В. Дунін-Марцінкевіч, А. Вярыга-Дарэўскі і інш., і пазьнейшага, народніцкага, як Ф. Багушэвіч, Я. Няслухоўскі і інш., сталі застарэлымі. Рэволюцыйны час патрабаваў больш рашучых слоў і лёзунгаў, шчырэйшага адданьня грамадзянска-політычнаму жыцьцю. Ужо протесты і пагрозы, якія выціскала муза народніка Ф. Багушэвіча, ня мелі ў сабе належнай сілы запалу ні да рэволюцыйнага чыньня, ні да нацыянальна-народнай справы.

І вось, на сцэну зьяўляюцца новыя песьняры і пісьменьнікі, з якіх амаль ня кожны адначасова ёсьць поэтаю і грамадзянінам-рэволюцыянэрам. Выступаюць першымі з іх са сваімі творамі Карусь Каганец і Цётка.

Карусь Каганец пачынае сваю нацыянальную працу на ніве беларускай яшчэ ў 1900 г. і потым блізка падыходзіць да супрацоўніцтва з беларускай рэволюцыйнай партыяй Беларуская Соцыялістычная Грамада. У гэтыя гады ён друкуе свае творы ў расійскіх календарох. Як рэволюцыянэр, далей Карусь Каганец пападае ў вастрог, дзе таксама не перастае пісаць, друкуючыся ў беларускіх часопісах.

Па колькасьці напісаньня ён не адлічаецца пладавітасьцю і дань часу плаціць найбольш сваёю грамадзянскай чыннасьцю. У творах сваіх Каганец выглядзіць поэтаю-ідэалістым. Любасьць да беларускае старасьветчыны зачароўвае яго, і Каганец яе ідэалізацыяй стараецца ўплысьці на душу чытача. Гэтага ён дасягае, бо яго творы, як сцэнічныя, гэтак і прозаічныя,- апавяданьні, казкі і вершы, аддаюць магутнасьцю сілы і прасочаны наскрозь выразнаю беларускасьцю. З яго твораў, якія пакуль ня выданы асобным выданьнем, але якія друкаваліся ў газэтах "Наша Ніва", «Вольная Беларусь" і "Беларусь", трэба адзначыць п'есы: «Модны шляхцюк", „У іншым шчасьці няшчасьце схована", „Двойчы прапілі", "Старажовы курган“, „Сын Даніла" і вершы "Кабзар", „Нёман" і інш.

Таварышка Каганца, поэтка Цётка, яшчэ глыбей уходзіць у рэволюцыйную працу, належачы офіцыяльна да Беларускае Соцыялістычнае Грамады і яшчэ з 1904 г. працуючы потайна сярод віленскіх рабочых. У гэты пэрыяд у Цёткі цесна пераплятаецца літаратурная праца з пра-