Старонка:Беларускае пісьменства.pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

цаю заўзятага рэволюцыянэра. Праўдзівей кажучы, Цётка сваю літаратурную творчасьць прыймае, як адзін са сродкаў агітацыі. Вось чаму мы й бачым, што на ўсіх яе творах гэтага часу ляжыць чырвоная пячатка рэволюцыйнага натхненьня. Яе вершы пэрыяду 1904-1905 г. г. пісаны ў пазыве рэволюцыйнага абурэньня, кіпяць воклічамі да змаганьня, завуць на барацьбу. Цётцы ня было часу іх старанна абрабляць, вышліфоўваць; яна не глядзела за іх музычнасьцю і сталай дакладнасьцю; затое ў кожнае слова ўкладала агонь пачуцьця, кіпень абурэньня. Цётка кідала імі ў гушчы працаўнікоў заместа рэволюцыйных прамоваў. На яе вершах выхоўваліся рэволюцыянэры, набіраючы сілы для далейшага змаганьня, каб ісьці з "Храстом на свабоду".

На усходзе красна неба.
Нас ня дзівіць – так і трэба!
Кроў ракамі льецца ў мора,
Салдат гіне там ад гора
Без кашулі і бяз хлеба.
Нас ня дзівіць – так і трэба!
Гоняць сына, гоняць мужа,
Мы слухаем цара дужа.
З душы б’ецца скарга ў неба,
А мы маўчым – так і трэба!
Жандар стрэле, казак б’ецца,
У народа спіна гнецца
Ад налогаў з солі, хлеба,
А мы плацім – так і трэба!
Ў Пецярбурзе зьмерлі людзі:
Ім прашылі куляй грудзі,
Бо то зь песьняй і з алтарам
Пайшлі з папом перад царам.
А цар сыпнуў, як бы зь неба,
Тысяч куляў – так і трэба!
Дурняў хрысьціць на свабоду.
Цар навуку даў народу,
Паказаў ім, як бы зь неба,
Што больш цара не патрэба!
Тагды Гапон у грамаду
Бяжыць, крычыць: «Трэба ладу,
Трэба шроту, бомбаў, стрэльбаў,
Трэба біць нам гэтых шэльмаў.
Трэ злізаць усіх міністраў,
Бюракратаў, антыхрыстаў».
Чую яшчэ голас з неба,
Што цара павесіць трэба!
3 той пары Масква, Варшава,
Рыга, Вільня, Бак, Лібава,
Беларусь, Літва, Расея
Гоняць вон цара-зладзея!
Народ чуе голас зь неба,
Што больш цара не патрэба!
Бомба – трах. Сяргей у шматы,
Мірскі бяжыць аж дахаты,
Цар у страху, сенат млее,
Беданосцаў аж хварэе...
Кладуць сеткі, каскі, бляхі.
Найбольш страшаць – гэта ляхі:
Ціха колюць, цэльне стрэляць,
Так, як жыта, чарцей мелюць.
Народ чуе голас зь неба,
Што свабоды яму трэба!