Старонка:Беларускае пісьменства.pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

Цётка напісала ня так многа - ëй не давала часу на гэта рэволюцыйна-грамадзянская чыннасьць, а пасьля - сухоты, але тое, што засталося ад яе ўкладам у беларускую літаратуру, мае вялікую каштоўнасьць. Яе творы, асабліва рэволюцыйнага пэрыяду, адзначылі далейшую гэнеолёгію беларускай літаратуры, яе сымболічнае паяднаньне з рэволюцыйным рухам...

Адначасна з Карусем Каганцом і Цёткаю, гэтымі поэтамі-рэволюцыянэрамі, працуе на беларускай літаратурнай глебе і трэці дзевяцісотнік, Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Свае маладыя гады ён таксама правёў праз агонь політычнай барацьбы, прыняўшы ўдзел у студэнцкім бунце у Маскве. Ядвігін Ш. у 90 гадох быў адным організатараў беларускага студэнцкага гуртку, пачаўшы ў ім перакладаць з расійскае на беларускую мову. Ужо ў 1891 годзе ён перакладае „Сыгнал“ В. Гаршына і піша орыгінальныя апавяданьні юморыстычнага характару ("Суд", "Важная фіга" і інш.). К 1905 году творчасьць яго пашыраецца, і ён, разам са сваімі равесьнікамі-Каганцом і Цёткаю,-уступае ў поўным росьцьвіту літаратурнага дараваньня ў нацыянальнавызваленчы рух 1905 году. Разам у траіх яны ў пачатку 1906 году, калі засноўваецца першая беларуская газэта "Наша доля", пачынаюць у ëй бліжэйшае супрацоўніцтва. Їх творы, напісаныя раней і пазьней, адзін за другім друкуюцца ў газэце, выклікаючы да сябе зацікаўленьне з боку вырастаючага з народных гушчаў новага бадзёрага чытача-адраджэнца.

Добрая частка твораў кожнага з іх - К. Каганца, Цёткі і Ядвігіна Ш. - напісаны ў доўгі нашаніўскі пэрыяд (1906-1915 г. г.). К. Каганец і Ядвігін Ш. захапляюць нават яшчэ й рэволюцыю, дажыўшы як К. Каганец да першай паловы 1918 г., а Ядвігін Ш. да 1921 году. Аднак рэволюцыя не адбілася ў іх апошніх творах. Цётка памерла ў пачатку 1916 году. Яна пісала пад рознымі прозьвішчамі, як Гаўрыла з Полацку, Мацей Крапіўка, Тымчасовы. Некаторыя творы яе выйшлі асобнымі выданьнямі - "Хрэст на свабоду", "Скрыпка беларуская", "Першае чытаньне да беларускіх дзетак". Творы Цёткі апошняга перад сьмерцю часу, наадварот ранейшым, аддаюць цяжкаю нудою і сумам ("Асеньнія лісты", „Лішняя", "Зялёнка" і інш.).

Затое Ядвігін Ш. ровен і суцэльны на працягу ўсёй сваёй літаратурнай чыннасьці: у сэнсе зьмены настрояў-ён тугі, і ўсякія пераломы ў гэтым напрамку яго не зачапілі. Ён адзначаецца дваякім характарам у сваіх творах, як гумарысты-сатырык і як бытавік-рэалісты. Лірычных твораў у яго нямнога. Друкаваўся Ядвігін Ш. амаль не ўва ўсіх выданьнях беларускіх, якія выходзілі пры яго жыцьці; асобнымі выданьнямі выйшлі „Дзед Завала" (вершам), Бярозка“ і „Васількі" (апавяданьні).

Народныя поэты.

Побач з поэтамі і пісьменьнікамі рэволюцыянэрамі-інтэлігэнтамі, якія палажылі пачатак нашаніўскай пары, пачынаюць прабаваць свае сілы першыя беларускія народныя поэты.

Ускалыхнутыя рэволюцыйнай завірухай 1905 году, беларускія народныя гушчы азваліся на вокліч правадыроў рэволюцыйна-нацыянальнага руху вострай зацікаўленасьцю да патрэбаў культурнага адраджэньня. Гуртуючыся, маладыя беларускія сілы захацелі самі прыняць удзел у будаваньні свае народнае культуры. А паколькі апошняя концэнтравалася тады выключна ў літаратурнай працы, то сюды й пакіравалі іх пасланцы-трубадуры. Першымі з іх былі Янка Купала (Іван Луцэвіч) і Якуб Колас (Кастусь Міцкевіч).

Янка Купала радзіўся ў фальварку Вязынка Вялейскага павету. Бацька яго быў дробным арандаром зямлі і ў пярэмежку служкай у