Старонка:Беларускае пісьменства.pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

паноў. Свайго сына ён навучыў перш папольску ў хатняга настаўніка, а крыху пазьней, у нянькі, парасійску. Далей Янка Купала скончыў толькі пачатковую народную школу і рэшту папаўняў сваё разьвіцьцё чытаньнем кніжак. Да 21 году ён гаспадарыў дома, а потым, пасьля сьмерці, выехаў у Вільню на заработкі.

З маладых гадоў Янка Купала меў цягу да пісаньня вершаў; але сьпярша ён пісаў папольску, а пасьля перайшоў на беларускую мову. З часу выхаду "Нашае Нівы" ён пачынае ў ёй супрацоўнічаць і зразу зьвяртае ўвагу на свой талент. Яго вершы выдаюцца глыбокай ідзёвасьцю, дасканалай тэхнікай і чаруючай мэлёдыяй. Чым далей, тым сутрыманьне іх паглыбляецца, характар рознастайнае, працаздольнасьць павялічваецца. Адначасна расьце популярнасьць поэты. К 1910 г. талент Янкі Купалы разьвіваецца до апогею, і ён зацямняе сабою ўсіх сваіх папярэднікаў і становіцца вядомейшым беларускім нацыянальнанародным поэтаю. У сваіх вершах, глыбокіх і мастацкіх, ён вядзе рашучае змаганьне з соцыяльным і нацыянальным уціскам і побач разьвінае ідэю свабоднае і незалежнае асобы. Гэту ідэю ён разумее ня ў вузкім сэнсе, датычна сябе, а прыкладаа цага стану, да цэлай адзінкі беларускай працоўнай нацыянальнасьці. Бо яна заслугоўвае быць гаспадаром свайго жыцьця. Словамі мужыка Янка Купала ў пачатку свае творчасьці падае рашучы голас свае беларускае працоўнае масы.

Я мужык-беларус,—
Пан сахі і касы;
Цёмен сам, белы вус,
Пядзі дзве валасы.
Бацькам голад мне быў,
Гадаваў і карміў,
Бяда маткай была,
Праца сілу дала.
Хоць пагарду цярплю,—
Мушу быць глух і нем;
Хоць свет хлебам кармлю,
Сам мякіначку ем.
З цяжкай працы маей
Карыстаюць усе,
Толькі мне за яе
Няма дзякуй нідзе.
Глянь, высокенькі бор,
Вокам нельга прабіць;
Загудзеў мой тапор,—
Як блін поле ляжыць.
Сошку з вышак сцягнуў,
Кабылічку ўшчаміў,
Плечы трохі прыгнуў,—
Лес на пахань зрабіў!
Дый засеяў кусок,
Потым з жонкай пажаў...
Пан пшанічкі тачок —
Люба глянуць — наклаў.
Дык вось, людцы, які
Я мужык-беларус!
Пад ілбом сінякі,
Цёмен сам, белы вус.
Эй, каб цёмен не быў,
Чытаць ксёнжкі умеў,—
Я бы долю здабыў,