Старонка:Беларускае пісьменства.pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

Я б і песенькі пеў!
Я б патрапіў сказаць,
Што і я — чалавек,
Што і мне гараваць
Надаела ўвесь век.
("3 песьняў беларускага мужыка“).

Паступова Янка Купала пераходзіць усё больш і больш да нацыянальных мотываў, часта ўваскрашаючы малюнкі мінулага, і робіцца зьвястуном нацыянальных беларускіх ідэяў і імкненьняў, якія вельмі вобразна вылажаны ў наступным вершы "У вырай!"

Гэй, вольныя птахі, саколія дзеці!
У вырай! Да сонца вясёлкавым шляхам!
Час сонца схапіці і сонца ірдзеці
І зьведываць сьветы арліным узмахам.

Гэй, вольныя птахі, патомкі крывічаў!
Да неба! па зоры і гром пяруновы…
Час крыльле расправіць—пагудка ўжо кліча,
Ўжо віхры цярэбяць да шчасьця шлях новы!

Гэй, вольныя птахі, ўладарнікі песьні!
На шляхі пад сьцягі красы і свабоды!..
Час вылецець к славе з пагібельнай плесьні
І песьняй агністай дзівіці народы.

Аддаючы галоўную ўвагу грамадзянскім мотывам, Янка Купала не прамінуў і апісальна-лірычных. Твораў гэткага характару выйшла шмат з-пад яго пяра, пры гэтым вельмі пекных і здольных. Пісаў ён шмат баек, напісаў некалькі п'ес, поэм і зрабіў многа перакладаў з расійскіх (Некрасаў, Крылоў), польскіх (Канапніцкая, Жулаўскі і інш.) поэтаў. Творы Янкі Купалы друкаваліся чуць не ўва ўсіх беларускіх часопісах і выйшлі асобнымі зборнікамі: "Жалейка" (1908 г.), „Гусьляр“ (1910 г.), „Адвечная песьня" (1910 г.)-драматычныя абразкі ў ХІІ зьявах, „Шляхам жыцьця“ І выд. (1913 г.), "Спадчына" (1922 г.), "Шляхам жыцьця“ ІІ выд. (1923 г.), „Сон на кургане"-драматычная поэма ў 4 абразох і "Раскіданае гняздо"-драма ў пяці актах.

У беларускай літаратуры Янка Купала займае адно з першых месцаў, падняўшы яе значэньне да высокага ўзроўню. Яго творы пераводзіліся на расійскую, нямецкую, польскую і ўкраінскую мовы.

Сучасьнік і равесьнік Янкі Купалы, Якуб Колас, па сваёй здольнасьці мала адстае ад яго. Як і Янка Купала, Якуб Колас пахаджэньнем з сялян Меншчыны. Чытаць вучыўся дома, пасьля ў пачатковай школе і нарэшце ў настаўніцкай семінарыі ў Несьвіжы. Ужо сэмінарыстым Якуб Колас піша жартоўныя беларускія вершы і пашырае іх сярод таварышоў. Уздым рэволюцыйнага руху у 1905 годзе захапляе яго цалком і кідае ў свой вір. Якуб Колас прылучаецца да беларускага настаўніцкага хаўрусу, завошта й пападае ў вастрог. Яго засуджваюць на тры гады крэпасьці, якія ён і адбывае ў менскім вастрозе.

Займаючыся рэволюцыйнай чыннасьцю, Якуб Колас адначасна займаўся й пісаньнем. Спачатку ў яго творах адчуваецца бадзёры, завучы настрой, настрой рэволюцыянэра. Але арышт і вастрог пераламЛЯЮЦЬ душу поэты і ён, пішучы ў вастрозе, прасякаецца сумнымі думкамі. Яскрава выказаны рэалізм яго твораў яшчэ больш згушчае чорныя хварбы жуды, якая праходзіць праз усе творы, напісаныя ім у вастрозе і запоўніўшыя амаль Ня ўвесь зборнік-„Песьні жальбы" (выд. 1916 г.).

Якуб Колас ня менш Янкі Купалы пладавіты поэта. Ён