Старонка:Беларускае пісьменства.pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

напісаў шмат вершаў і апавяданьняў. Пад апавяданьнямі Якуб Колас падпісваецца псэўдоніамм Тараса Гушчы. Галоўная частка яго твораў выйшла з-пад пяра да рэволюцыі; з іх надрукованы рознымі выдавецтвамі: ,,Песьні жальбы" (вершы)-у 1910 г., "Апавяданьні" (1912 г.), "Тоўстае палена“ (1913 г.), "Нёманаў дар" (1913 г.), „Родныя зьявы" (1914 г.). Пасьля рэволюцыі выйшлі з друку: вершаваная поэма "Сымон-Музыка" (1918 г.), зборнік вершаў "Водгульле" (1922 г.) і вершаваная поэма "Новая зямля" (1923 г.).

У адлічча ад Янкі Купалы, які мае рознастайнасьць характару твораў, захапляецца ідэалізмам і сымболічнасьцю у настроі, Якуб Колас спачатку да канца поўны, выразны, моцны рэалісты і больш скупы ў адносінах будоўчых формаў у вершаскладаньні. Але яго творы падкупляюць сваёю мілагучнасьцю, прастатою і шчырасьцю. Кожны абразок жыве, гаворыць, выяўляецца натуральна праўдзіва і таму міла. Асабліва прыгожы ў Коласа апісаньні прыроды.

        Адбыў свой час панура люты.
        Дзянёк патрошку прыбывае,
        Прыветней сонейка бліскае,
        І рве рачулка свае путы.
        Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу:
        Прайшоў твой час, дзякаваць Богу!
        Пабач, старая: там, у полі,
        Чарнеюць леташнія ролі!
        А ўзгоркі вунь паразумнелі,
        Бо вельмі значна палыселі.
        А лес, глядзі, які вясёлы!
        І дуб смяецца, хоць і голы.
        Паслухай добра: чуеш песні?
        Цяпер яны ўжо не заўчэсні,
        Ужо бо сонейка праменні
        Гатуюць шлюбныя адзенні
        І ткуць карону дарагую
        Вянчаць зямельку-маладую...
        Пара, зіма, табе складацца
        І ўпроч з кудзеляй выбірацца!
        
        І вось у дзень адзін прыўдалы
        Загаманілі перавалы.
        І гоман, спеў і шум усюды,
        Як бы ў цымбалікі і ў дуды
        Зайгралі тысячы музыкаў,
        Бы іх на баль тут хто заклікаў.
        Ідзе вясна з цудоўнай лірай;
        На звон яе зляцеўся вырай,
        І жыцце ўсюды вынікае,
        І пташка песню зачынае.

(„Новая зямля.")

Якуб Колас замілаваны ў сваю краіну, адданы ëй цалком, душою і целам, жыве яе нязгодамі і радасьцямі.

Я ня знаю, чым мне дораг
Від палёў благенькіх,
Нудны воклік ў родных горах,
Вербаў рад крывенькіх;
Лесу гоман, гул нястройны,
Шум лазы ў балоцене
І нудлівы, неспакойны
Шэлест у чароце.