Старонка:Беларускае пісьменства.pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

Маё сэрца, маё вока
Цягне хвоя тая,
Што ў лузе адзінока
Сохне-умірае;
Жаралісты дуб высокі,
Колісь поўны сілы,
І той крыжык адзінокі,
Вартаўнік магілы;
Дзе так сумна ветры веюць,
Точаць дол пяшчаны,
Дзе чыесь-та косьці тлеюць,
Чыйся прах схаваны…
Я ня знаю, я ня знаю,
Чым я так прыкуты
Да тваіх, мой родны краю,
Абразоў пакуты!
(„Я ня знаю").

Усе творы Якуба Коласа прасякнуты нацыянальна-народнымі мотывамі, якімі ён азываецца на кожнае зьявішча ў жыцьці яго народу і яго краю.

Сваімі творамі, якія нумар ад нумару ўбіралі „Нашу Ніву", Янка Купала з Якубам Коласам нясупынна будзілі к жыцьцю і творчасьці новыя маладыя сілы. Багацьце мовы іх твораў, зразумеласьць яе для беларускага працаўніка і селяніна, захапленьне ідэямі, якія укладаліся гэтымі пісьменьнікамі ў свае вершы і апавяданьні і, у дадатак, роднасьць і блізасьць к працоўным гушчам гэтых ідэяў, цікавілі ўсё больш і больш шырокія колы народнай інтэлігенцыі і перадавой беларускай моладзі сяла і мястэчка. Можна не абмылкова сказаць, што Янка Купала і Якуб Колас былі настаўнікамі цэлага шэрагу вынікшых з гушчаў беларускага працоўнага народу новых пісьменьнікаў. На іх голас-вокліч хутка адзін за другім пачалі зьяўляцца яны, сьвежыя, маладыя, бадзёрыя. Іх пасылалі на працу на глебе беларускай культуры, галоўным чынам, сялянскія і рамесьніцкія слаі беларускай нацыі; у меншай меры прымыкалі выхадцы з дробна-чыноўнічай сям'і.

Ужо к канцу 1908 году, праз два гады з часу заснаваньня газэты , Наша Ніва", праз два гады працы у ëй поэтаў-рэволюцыянэраў, а з імі Я. Купалы і Коласа, на яе слупках зьяўляюцца песьняры-рамесьнікі-Цішка Гартны (гарбар), Алесь Гарун (сталяр) і Фабіян Шантыр (муляр), а паміж імі-настаўніца Констанцыя Буйла, лясьнік Стары Улас, служачы Ў. Галубок і інш.

Гэты шэраг пісьменьнікаў уносіць сабою ў беларускую літаратуpy рознастайнасьць тэм і рознатоннасьць настрояў. Праўда, усіх іx лучыць адна асяродкавая ідэя-ідэя вызваленьня беларускага працоўнага народу ад экономічнага і нацыянальнага уціску. У кожнага з іх, ня гледзячы на рознае соцыяльнае пахаджэньне, першыя ноты пасьвячаюцца сваёй забітай, цёмнай, прыгнечанай старонцы, на якіх адчуваецца моцны адбітак купалаўскага й коласаўскага ўплыву. Але хутка кожны з гэтых песьняроў выпрацоўвае сваю асобную выразную індывідуальнасьць, знаходзіць сябе.

Алесь Гарун (Алесь Прушынскі), актывісты-рэволюцыянэр, сябар Беларускай Соцыялістычнай Грамады з максымаліцкім ухілам, яшчэ з 1903 году зацягваецца „Гапонам" В. Марцінкевіча. Гэты твор на роднай мове кратае яго душу і выклікае пяшчотныя пазывы да творчасьці. Пасьля патайных сходаў і сакрэтных нарадаў, на якіх абгаварваюцца страшныя пляны аб экспропрыяцыях і нападах на агэнтаў царскага ўраду, Алесь Гарун варочаецца дамоў і піша спакойныя пяву-