Старонка:Беларускае пісьменства.pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

чыя, замілаваныя ў сваю краіну вершы. У яго поўная паралель з Цёткаю: у аднэй руцэ меч, а ў другой пяро. Думкі павінны працаваць у двух напрамках, душа павінна злучаць розныя акорды, з якіх рэволюцыйныя ўсё яшчэ перамагаюць. Але такі падвойчы шлях нядоўга цягнецца: у 1907 годзе Алеся Гаруна арыштоўваюць пры друкаваньні проклямацыі. За арыштам ідзе вастрог-менскі, а пасьля віленскі, і нарэшце высылка ў Сыбір, дзе ён астаецца да 22 верасьня 1917 году. У глухім Сыбіры абезаружаны Алесь Гарун аддае свае сілы літаратурнай працы. Ён піша старанна, з запоем, перасылаючы свае творы ў „Нашу Ніву“. Сум па бацькаўшчыне-Беларусі, прагнае жаданьне хутчэй паляцець на яе прасторы і зьліцца шчыльна з яе працоўным народам, каб разам змагацца за яго вызваленьне-вось галоўныя мотывы песень Алеся Гаруна ў гэты час.

Эх, сягоньня, ў гэту ночку
Я ўцяку адгэтуль проч!
Шэрым воўкам па лясочку,
Хай дагоніць, хто ахвоч!
         Хай тагды сярод дарогі
         Станець хто – ня будзе рад:
         Чорны вуж абкруцідь ногі,
         Буду вужам, буду гад!
Хай тагды шукаюць ў лесе
Цёмных, вузкіх, воўчых троп!
Як арол у паднябесьсе,
Я ўзьлячу над земскі строп.
         Ў небе роўным, чыстым шляхам
         Яснай зоркай палячу
         І скачуся па-над дахам
         Роднай вёскі і ўскрычу:
– Гэй, хто ёсьць тут! Люд галодны,
Люд пакутны! Да мяне!
Станьма, брацьця, ў шых паходны –
Наша гора праміне.
         Досыць нам зь нядолі віці
         Ценкі жыцьця свайго пас,
         Слухай, люд: прынёс я віці,
         Хто за мною, брацьця? Час!
Ўстануць, рушаць: «Проч з дарогі!
Хто нам хоча заступіць?
Мы пайшлі, мы, люд убогі,
Ўсё узяць ці ўсё згубіць...»
         Думкі, думкі-звадыяшкі,
         Ах, ня мучайце мяне!
         Вам ўсё гульні, а мне цяжка,
         Мне няволя не міне...
("Эх, сягоньня").

Там дома, у роднай Беларусі, ён будзе асалоджвацца сваёю роднаю моваю, будзе чуць вакол сябе яе гукі-гукі мовы, як

Звон магучы,
Звон бліскучы,
3 сребра літы,
3 злота зьбіты.
(„Песьня-звон“).

На гэтай мове, зразумелай міліёнам працоўных братоў-беларусаў будзе пасылаць "пракляцьце юдам, каб на іх магіле будаваць"

Мур вялікі вольнай волі,
Мур высокі да нябёс,