Старонка:Беларускае пісьменства.pdf/20

Гэта старонка была вычытаная

Мур братэрства, роўнай долі,
Мур для радасьці бяз сьлёз.
(„Муляру").

Зрэдку між гэтых думак ценькая душа поэты захапляецца прыгожасьцю натуры і апявае яе на струнах свае леры. Для сваіх вершаў Алесь Гарун вынаходзіць багатыя формы, убірае іх сакавітай чыстай моваю.

За часы ссылкі ён напісаў шмат вершаў, якія былі выданы ў 1918 годзе пад назваю "Матчын Дар". Апроч вершаў, Алесь Гарун пісаў апавяданьні і дзізячыя п'есы („Хлопчык у лесе", „Датрымаў характару“, „Шчасьлівы чырвонец", "Маладое", „Пан Шабуневіч" і інш.). Напісаньне часткі гэтых пьес, апавяданьняў ды вершаў, выпадае на пэрыяд пасьля ўзвароту Гаруна з ссылкі. У гэтых яго творах, асабліва ў вершах гэтага пэрыяду, адчуваецца ўжо цяжкі сум-адбіцьцё прыбітага, хворага настрою поэты. Сухоты, якія дастаў Гарун у вастрогах ў ссылцы, справодзяць гэты яго настрой і не даюць праглядаць ружовым думкам. Праўда, ён аддаецца політычнай працы, пры якой і нельга думаць аб здароўі, але гэтая праца яшчэ горш разбурае яго сілы, і Алесь Гарун памірае ў самым 1921 г. Будучы рабочым, Алесь Гарун толькі ў росьцьвіту свайго таленту ў некалькіх вершах аддаў увагу рабочым мотывам, хоць вершы гэтага характару вельмі моцнымі выходзілі з-пад яго пяра (Муляру).

Затое амаль не цалком пасьвяціў сваю творчасьць гэтаму напрамку поэзіі ў беларускай літаратуры равесьнік Алеся Гаруна і яго суначынальнік Цішка Гартны. і па пахаджэньню, і па рабоце, і па аносінах да рэволюцыйнага руху Цішка Гартны-таварыш Алеся Гаруна. Цішка Гартны-сын селяніна-чорнарабочага з Меншчыны. Ён дастаў асьвету ў двухклясовай школе, далей якое не пайшоў „праз політычную нядобранадзейнасьць". Прагу да знаньня яму прыйшлося папаўняць чытаньнем, на якое ён і аддаваў многа часу. З 1904 г. Цішка Гартны прылучаецца да соцыял-дэмократаў і становіцца актыўным рэволюцыянэрам. У 1906 годзе ён, ужо сталым хлопцам, ідзе вучыцца за гарбара і становіцца сябрам рабочай сям'і, рамесьнікам. Працуючы за сталом у смуродных майстэрнях, Цішка Гартны спачатку піша вершы парасійску, чытаючы іх таварышом і адсылаючы ў расійскія часопісы. У 1908 годзе ён натрапляе на „Нашу Ніву", чытае вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цёткі і захапляецца іх прыгожасьцю і роднасьцю, ды пачынае пісаць сам пабеларуску.

Спачатку у творах Цішкі Гартнага адзначаюцца агульныя мотывы, замілаваньне да краіны Беларусі і беларускага працоўнага народу. Але паступова характар мяняецца: Цішка Гартны прыслухоўваецца да зыкаў майстэрні, прыглядаецца да рабочага жыцьця і захапляецца ім. Настроі рабочага пры рабоце, цяжкія ўмовы яго працы, яго жаданьні і імкненьні завало дваюць музаю Гартнага.

Я-рабочы, гарбар,
Рыцар працы цяжкой,
Я з жалезнай душой,
З сэрцам палкім, як жар.

Ў вачох іскры маіх,
А жалеза у руках,
Скура гнецца ад іх
Ў адзін міг, у адзін мах.

Ці задушша, ці чад -
Ўсё на сэрцы маім,
Але устрашыці нат
Не здалее нічым.