Старонка:Беларускае пісьменства.pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

вяціла некалькі дужа моцных вершаў таму пачуцьцю, якое бурліла ў яе душы к сваёй краіне-Беларусі. Вось адзін з іx:

Люблю наш край — старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасце,
Слязу нядолі праліла.
Люблю народ наш беларускі,
Хаціны ў зелені садоў,
Залочаныя збожжам нівы,
Шум нашых гаяў і лясоў,
І рэчку, што імкліва воды
Імчыць ў нязведаную даль,
І схілы берагоў пясчаных,
І яснасць чыстых яе хваль.
Люблю вясну, што ў кветкі, зелень
Аздобіць радасна зямлю,
Буслоў на гнёздах клекатанне
І спеў жаўроначка люблю.
Гарачую спякоту лета
І буру летнюю з дажджом,
Як гром грыміць, а ў чорных хмарах
Маланка зіхаціць агнём.
І восень сумную люблю я,
І першы звон сярпоў і кос,
Як выйдуць жнеі збожжа жаці,
А катары — на сенакос.
Люблю зіму з яе марозам,
Што вокны прыбярэ ва ўзор,
І белы снег, што, ўкрыўшы поле.
Ірдзіцца бляскам ясных зор.
Люблю ў пагодную я ночку
Дапозна на дварэ сядзець,
Сачыць за сініх зор мігценнем,
На месяц залаты глядзець.
І песню родную люблю я,
Што дзеўкі ў полі запяюць,
А тоны голасна над нівай
Пераліваюцца, плывуць.
Усё ў тым краі сэрцу міла,
Бо я люблю край родны мой,
Дзе з першым шчасцем я спазналась
І з гора першаю слязой.

("Люблю“).

Апроч вершаваных твораў, Канстанцыя Буйла напісала некалькі поэтычна-апрацованых старых беларускіх народных легендаў, фантастычных сцэнічных абразоў („Кветка папараці") і драматычную п'есу („Сëнешнія і даўнейшыя"). Свае творы яна друкавала ў беларускіх часопісах, а ў 1912 годзе выданы асобным выданьнем збор вершаў, назваю "Курганная кветка". Многа твораў поэтка мае у рукапісах і прадаўжае пісаць далей.

Крыху ніжэй папярэдніх чатырох поэтаў стаяць Стары Ўлас (Пяцельскі) і Ў. Галубок. Стары Ўлас пачаў супрацоўнічаць у „Нашай