Старонка:Беларускае пісьменства.pdf/25

Гэта старонка была вычытаная

Ніве“ некалькі раней 1908 году. Але, будучы самавукам, ён далёка не пайшоў у паглыбленьні свае творчасьці, і яго вершы больш цэнны з боку свае прастаты і беспасярэднай шчырасьці. У іх нічога Няма інтэлігэнцкага.

Таксама вялікай шчырасьцю пачуцьця аддаюць творы Ў. Галубка. Ён уступіў у беларускую літаратуру са сваімі мініятуркамі-абразкамі псыхолёгічнага зьместу. Жыцьцё і настрой селяніна і дробнага абяздоленага мешчаніна, сярмяжнага бяспрытульніка адбіваецца ў іх, як у люстры. Шырокая спагадлівая душа народалюбцы У. Галубка не шкадуе адзначыць усе падрабязкі глыбокіх перажываньняў малых няпрыметных асобаў. Выяўленьнем перад чытачом гэтых перажываньняў пісьменьнік дасягае свае мэты-зьвярнуць увагу на сродкі іх збагачэньня. Гэтыя сродкі У. Галубок бачыць у адным - у пабудаваньні новага лепшага жыцьця.

Кіпіць работа, плыве пот,
І крык і гул, як гром.
Туды, сюды снуе народ -
Будуюць новы дом.

Лапаты рэжуць глыб зямлі,
Звініць сталёвы лом;
На месцы даўняй старыны
Будуюць новы дом.

Штодзень угору сцены йдуць,
Ушыр і ўдоўж кругом;
Баліць мазоль, і рвецца грудзь,
А ўсё ж будуюць дом.

Настане дзень, надыйдзе час,
Мы крэпку столь зьвядзём,
І лепшай прышласьцю для нас
Быць мусіць новы дом!

Працуйце-ж, брацьці! Хай хутчэй
Наш льецца пот цурком:
Прыжджом і мы святлейшых дней,
Як скончым строіць дом!..
(„Будова“).

Адначасна з мініятуркамі і нямногімі вершамі, Ў. Галубок піша п'есы. Гэты характар творчасьці скора захапляе сабою пісьменьніка, і ён становіцца выключна драматычным пісьменьнікам, напісаўшы да апошняга часу некалькі дзесяткаў п'ес-драм, комэдыяў, жартаў. Гэта тым больш цэнна, што адначасова, стаўшы драматургам, Ў. Галубок робіцца й акторам. Усе свае думкі, уложаныя ў творы, ён беспасярэдна кідае ў працоўныя гушчы Беларусі, ставячы свае п'есы па розных мястэчках, вёсках сялянскай краіны. У скутку паяднаньня гэтых дзьвюх галінаў мастацкай чыннасьці, імя Ў. Галубка зараз вельмі популярна ў рабочых і сялянскіх колах Беларусі...

Тымчасам культурна-нацыянальны рух паступова пашыраецца і захапляе новыя й новыя слаі народнае інтэлігэнцыі і перадавой сялянскай і рамесьніцкай моладзі. Адпаведна шырыцца ўплыў беларускай літаратуры, прыцягаючы да сябе новыя сілы. Амаль ня кожны год адмячаецца зьяўленьнем некалькіх новых пісьменьнікаў і поэтаў. Пры гэтым характарна тое, што яны вынікаюць большасьцю з гушчы працоўнага народу. У моц соцыяльнага закону разьвіцьця грамадзкіх сілаў, Беларусь, як краіна пераважна сялянская, паднімае цаліну для культурнага будаваньня зьнізу, з гушчаў народных, водлуг экономічнага і