Старонка:Беларускае пісьменства.pdf/33

Гэта старонка была вычытаная

а што далей - выразьней і яскравей ідэолёгічны ўхіл яе ў бок успрыняцьця новых ідэяў, навееных вялікай Кастрычнікаўскай рэволюцыяй. Але гэта канчаткова надыходзіць у канцы дваццатага году. У 1918-жа годзе новыя песьняры аддаюць пакуль сваю частку дані мотывам нацыянальным і чыста-лірычным. Такі ўжо шлях разьвіцьця кожнага поэты.

Міхась Чарот (Міхась Кудзелька) таксама не абмінае вымаганьняў агульнага закону. Як і ўсе другія поэты, у пачатку свае працы ён закранае, галоўным чынам, мотывы лірыкі і грамадзянска-нацыянальныя. Але ўжо хутка ў яго творчасьці прабіваюцца рэволюцыйныя мотывы. Праўда, пры окупантах іх нельга выносіць перадлюдна, і гэткага настрою творы М. Чарота чакаюць адпаведнага часу. А пакуль беларускі чытач знаёміцца з новым маладым песьняром па яго лірычных і грамадзка-нацыянальных творах. Знаёміцца і зразу бачыць, што ў маладым рудзенскім (Менскай губэрні) селяніне захован багаты талент. Сьвежыя, стройныя, добра пабудованыя творы захопліваюць сваім пачуцьцём і сваёю шчырасьцю. Усе даныя на хуткі росьцьвіт поэты-на далоні. Блізкі час паказвае гэта.

Дваццаты год, унёсшы ў гісторыю Беларусі новыя старонкі, адчыніў шырокі шлях для выяўленьня напаверх усіх скрытных сілаў поэтаў пэрыяду рэволюцыі, у тым ліку і Міхася Чарота. Ён хутка займае адно з першых месцаў у беларускай літаратуры, вядучы яе на рэволюцыйна-пролетарскую дарогу. Усе сучасьнікі М. Чарота значна паддаліся яго ўплыву ў гэтых адносінах і пайшлі за ім.

Толькі Міхась Грамыка выявіў сваю індывідуальнасьць пабочна ад М. Чарота. Праўда, гэта больш усяго адмячалася ў першыя часы працы М. Грамыкі. Яго творы гэтага пэрыяду выяўляюць сабою здольнага поэту, лірыка-романтыка з сымболічным адбіткам. Але чым бліжэй к дваццатаму году, тым болей рэволюцыйныя ўхілы М. Грамыкі пачынаюць выясьняцца і пераважвать над другімі. К моманту-ж агульнага павароту беларускай літаратуры на шлях, праложаны Кастрычнікаўскай рэволюцыяй, М. Грамыка, як і М. Чарот, выступае з выразна адзначаным тварам поэты-рэволюцыянэра-пролетара.

Рэволюцыйна-пролетарскія напевы ў беларускай літаратуры.

Рэдкімі, адзінымі ноткамі гэтыя напевы зычэлі ўжо з часоў нашаніўскіх, з 1911 году. Яны выходзяць перш усяго з-пад пяра поэтаў-рамесьнікаў-Цішкі Гартнага, часткаю Хведара Чарнушэвіча і Алеся Гаруна. Але агульны харал нацыянальна-грамадзянскіх напеваў, якімі аддае беларуская літаратура гэтае пары, пары беларускага рэнэсансу, топіць у сваіх гуках іншыя ноты. К гэтаму, для належнага ўспрыняцьця іх пакуль не нарадзіліся адпаведныя абставіны. Беларускі чытач, больш народны інтэлігэнт, аддае ўвагу агульна-нацыянальным момантам, хоць-бы ён быў самага рэволюцыйнага колеру. Клясавыя моманты, пакуль скрытна, адбіваюцца на кожным поруху жыцьця і не зьвяртаюць на сябе патрэбнае ўвагі. Толькі з часу Кастрычнікаўскай рэволюцыі, калі клясавыя супярэчнасьці адсунулі ў бок усякія іншыя пытаньні, пролетарска-рэволюцыйныя напевы знайшлі для сябе адпаведныя абставіны ў беларускай літаратуры. Новы гаспадар жыцьця, рабочы і селянін, пачаў будаваць сваю працоўную культуру, як падмурак да політычнай улады. Беларусь, вызваленая з-пад панскай окупацыі дружным напорам рэволюцыйных хваляў, мусіць наганяць у справе замацаваньня новага працоўнага ладу. Рэволюцыя Кастрычніка дала ёй поўную мажлівасьць культурна-нацыянальнага будаўніцтва. А гэта служыць моцным штурхачом да адраджэньня беларускай літаратуры пад сьцягам Кастрычніка. дагэтуль рэдкія мотывы рэволюцыйна-пролетарскай