Старонка:Беларускае пісьменства.pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

музы гудуць і зычаць усе мацней і захопней. Да Цішкі Гартнага прылучаецца Міхась Чарот, Зьмітрок Бядуля, Міхась Грамыка, Якім Каліна. Усе яны, і асабліва Міхась Чарот, вынаходзяць сябе ў новых абставінах новага жыцьця. Рэволюцыянэр-комуністы, Міхась Чарот становіцца ў першых радох маладых песьняроў. Яго талент разьвінаецца шырака, што далей больш захапляючы пролетарскія мотывы для сваіх песьняў. Калі яшчэ зрэдку чутны нацыянальныя ноткі, то іх выводзіць М. Чарот на новай канве, на канве пролетарскага разуменьня гэтага пытаньня. Ён любіць свой край. бо сам змагаўся за яго вызваленьне; любіць беларускага працаўніка, бо ён больш і даўжэй цярпеў няволю, далей адстаў ад другіх на шляху свайго політычна-экономічнага і нацыянальна-культурнага разьвіцьця. Ён таксама шчыльна злучан з сваім краем таму, што ў ім, у гэтым краі, Чарот - "мяцежны бунтар, што будзіць балоты гучным шумам". З гэтым шумам ён ідзе па абшарах Беларусі, будзячы, аклікаючы да змаганьня і ломячы ўсе перашкоды:

Шалёны вецер свішча ў полі…
Маланка ззяе… Гром грукоча…
А я іду… Слабею з болі…
Мо не дайду туды ніколі,
Але ў няволі жыць не хочу.

Ў зімову сцюжу снег заносіць…
Не бачу свету ў завірухах…
Але наш край свабоды просіць,
І сын яго хай гора зносіць,
Хай моцны будзе целам, духам.

Я сын яго. Дзіця я працы,
Такіх, як я, — нас шмат — мільёны;
Мы зможам ворага ў палацы…
А вы рагочаце, паяцы,
І кажаце, што я — шалёны.

Шалёны,— кажаце,— шалёны,
Як вецер той, што ў полі свішча…
Затым, што там, дзе плач і стогны,
Не біў я ворагу паклоны,
А справіў смерці баль-ігрышча.

А хто рагоча? Той, хто ўчора.
Як я, глядзеў на свет з-за краты,
Хто чару ту са мною гора…
Сягоння трус ён стаў, прытвора,
Гатоў свайго ж прадаці брата…

Мой цяжкі шлях… Ваюю з бурай…
Схіляе вецер, як былінку…
Часамі спеў душы — віхура —
Прымусіць доўга быць панурым,
Нібы бяздольну сірацінку.

Але змагаю ўсе няўзгоды,
У даль імкнуся без спачыну…
У ясны дзень і ў непагоду
Кладу я шлях свайму народу,
Пакуль ў снягах жыцця не згіну.

Хутчэй з заходу сонца ўзойдзе,
Чым край наш будзе у няволі…
Аб час мінулы у народзе
Дудар свой сумны спеў заводзе…
Той час не прыйдзе ўжо ніколі.