Старонка:Беларускае пісьменства.pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

Пра гэты ж час вайны крывавай
Раскажа лірнік казку свету,
Хто быў тут правы, хто няправы…
Аб гэтым зашуміць дубрава
І гучны верш пяўца-паэта…

…І я іду… Гудуць мяцелі…
Мо імі буду я занесен…
Мільёнам ў гурбах ногі млелі.
Пасля ім кулі песні пелі…
І больш яны не чуюць песень.
(„А я іду").

Міхась Чарот, народжаны рэволюцыяй, нясе яе па вёсках, у працоўныя гушчы, да рабочых і сялян, якіх злучае пры пяяньні сваіх песьняў.

Селянін і рабочы — удвух
Стары свет агнём паляць, руйнуюць
І на вогнішчы новы будуюць,
Панаваць ў якім будзе молат і плуг.

Ад машын закурэлых, з загону
Йдзе рабочы, а з ім селянін…
Дружна песню пяюць, як адзін…
І баіцца ўвесь свет іх разгону.

Чырванее ўсё болей і болей
Іх дарога да сонца, да зор…
Але маніць іх вольны прастор,
І жыцця не шкада ім за волю.

Яны йдуць… і завуць на ўспамогу
Паднявольных, пакрыўджаных ўсіх…
Хто галодны, халодны імкнецца да іх,
Смела йдзе на Чырвону дарогу.

І ідуць грамадою бясконца…
Лікам шмат іх, і моцны іх дух…
А над імі ўжо молат і плуг
Зіхацяць у праменьчыках сонца.
("На чырвонай дарозе").


Чарота адзначаецца імажыніцкі З цягам часу талент М. Чарота ўсё больш крэпне і мацнее. У 1922 годзе ён выпускае сваю вядомую п'есу „Босыя на вогнішчы", у якой адметна падкрэсьліваецца вялікі пасьпех М. Чарота. У тым-жа годзе выдаецца збор яго вершаў „Завіруха". Поміж з вершамі, ён піша і апавяданьні, у якіх ужо выглядае рэалістым-бытавіком. У апошнія часы ў творчасьці М. Чарота адзначаецца імажыніцкі налёт. Новыя творы яго, як поэмы "Комсамолія" і "Чырвонакрылы вяшчун", а таксама дробныя вершы аддаюць гэтым навеем. М. Чарота падтрымоўваюць у гэтым У. Дубоўка. Ў. Жылка і інш. У асобе М. Чарота беларуская літаратура мае вялікі здабытак рэволюцыйнага часу.

Адпаведна яму зрабіў вагромністы крок уперад і М. Грамыка, стаўшы ў шэрагу выдатнейшых беларускіх поэтаў сучаснае пары. Яго талент пакіраваўся ў бок успрыняцьця рэволюцыйна-пролетарскіх напеваў. Новыя творы М. Грамыкі, як поэма "Крылан", "Сямімільнымі крокамі", "Міліён", сьведчаць аб гэтым. Праўда, на гэтых творах поэты адмячаецца яшчэ большы слой сымболічнасьці, якая пераходзіць