Старонка:Беларускае пісьменства.pdf/37

Гэта старонка была вычытаная

пяці беларускіх пісьменьнікаў (Я. Коласа, Я. Купалы, Ц. Гартнага, Макс. Багдановіча і 3. Бядулі), выданымі асобным выданьнем у 1918 годзе, назваю "Нашы песьняры".

Але політычная чыннасьць адыймае ад Антона Навіны мажлівасьць аддацца як сьлед літаратурнай крытычнай працы.

І чародныя за ім крытыкі-публіцыстыя таксама вымушаны пісаць свае нарысы аб беларускай літаратуры вырыўкамі, у вольную хвіліну. Трэба выабразіць, як туга можа падавацца праца пры гэтых умовах! Аднак настойнасьць і энэргія перамагаюць усякія труднасьці. Змагаючыся з імі, Максім Гарэцкі піша сваю першую „Гісторыю беларускай літаратуры", якую і выдае ў 1920 г. У ёй ён дае поўную і багатую характарыстыку усіх беларускіх пісьменьнікаў, поэтаў і літаратараў. А раней за яго, яшчэ ў 1918 годзе, спрабуе сваё пяро ў гэтай галіне Цішка Гартны, прачытаўшы сваю лекцыю аб беларускай літаратуры ў Беларускім Народным Унівэрсітэце ў Маскве, а пасьля надрукаваўшы яе ў зборніку „Зажынкі". У часопісах пазьнейшага часу далей зьмяшчаецца цэлы шэраг яго крытычных аглядаў і нарысаў (газ. "Савецкая Беларусь", часопіс „Полымя" і інш.). Адначасова выступаюць на ніве літаратурнай крытыкі пр. Ў. Ігнатоўскі, пр. М. Пятуховіч, Ў. Чаржынскі, Н. Байкоў, Я. Дыла, М. Маразоўскі і інш. З іх Ў. Ігнатоўскі піша і чытае, а пасьля друкуе ("Вольны Сьцяг", 1921 г.) популярныя нарысы аб беларускай літаратуры і асобнае дасьледваньне мотываў творчасьці поэты М. Чарота (праца выйшла асобным выданьнем у выд. Госіздату Беларусі). Пр. М. Пятуховіч таксама чытае лекцыі і зьмяшчае ў беларускім друку многа сталых працаў, характарыстык творчасьці беларускіх поэтаў (Янка Купала, Якуб Колас, Алесь Гарун, Максім Багдановіч, Цішка Гартны). Друкуецца некалькі сталых сур'ёзных працаў М. Байкова і Ў. Чаржынскага.

Сярод гэтых сіл, пэўна, маюцца рознага характару таленты і рознастайны мэтод падыходу к данаму поэту. Гэтак, калі Ў. Ігнатоўскі зацікаўлен у соцыяльнай сутнасьці твораў поэты, падыходзячы да яго са скальпэтам крытыка-марксыстага і грамадзяніна, то пр. М. Пятуховіч перш усяго адшуквае мастацкіх якасьцяў, ужываючы часта ідэолёгічную мерку; М. Байкоў-жа больш крытык-псыхолёг, а Ў. Чаржынскі-стылісты і архітэктор.

У агуле ўсе пералічаныя асобы складаюць сабою моцную сілу ў крытычнай галіне беларускае літаратуры, сочачы за яе разьвіцьцём і пасабляючы ёй ісьці належным шляхам.

Агульны агляд.

Гэткім чынам, як мы бачым, беларуская літаратура, за параўнаўча кароткі тэрмін, прайшла многа этапаў свайго разьвіцьця, загартавалася, уступіла на ўзровень становішча суседніх ёй маладых літаратур і з багатымі мажлівасьцямі прадаўжае квітнуць, расьці і разьвівацца.

Будучы заснованай на крэпкай базе змаганьня за соцыяльнае, экономічнае й нацыянальнае вызваленьне беларускага працоўнага народу, беларуская літаратура ўвесь час папаўнялася поэтамі й пісьменьнікамі-выхадцамі з сям'і сялян і рабочых, якія вялі яе неадхільна усьцяж рэволюцыйнага поступу. Працоўны народ, яго думы, яго перажываньні, раней смутак і боль няволі, а пасьля протэсты, дух паўстаньня і, нарэшце, радасьць вызваленьня, - вось натхненьне беларускіх пісьменьнікаў і поэтаў. Яны-соль свае зямлі, народныя зьвястуны, яны заўсёды з народам. Загэтым так жывуча, так молада