Старонка:Беларускае пісьменства.pdf/4

Гэта старонка была вычытаная

Новае пісьменства.

Новае беларускае пісьменства бярэ свой пачатак з часу зьяўленьня ў сьвет беларускай поэмы "Энэіда". "Энэіда" напісана невядомым аўторам ці ў канцы 90 гадоў XVІІІ стагодзьдзя, як сьведчаць польскі крытык Падбарэскі і расійскі-Кавелін, ці ў пачатку XІX, як даводзяць гэткія сказы з самай поэмы:

Дамоўкі сталі выбірацца,
Як ад Кутуза Банапарт.

Гэты твор выразна адзначаецца, нават, ад твораў самых знатнейшых з пэрыяду старасьвецкай пісьменнасьці як па мове, гэтак і па тэхніцы напісаньня.

„Энэіда“ пайшла ў народ у ненадрукованым пісаньні, чыталася й пашыралася праз перапіску. Як і ўва ўкраінскай „Энэідзе“, у беларускай насьледуецца сюжэт з поэмы рымскага поэты Віргілія, які ў сваёй несьмяротнай поэме апісваў прыгоды Энэя-старадаўняга грэцкага гэроя, які цягаўся па сьвеце са сваімі траянцамі і меў розныя здарэньні,

Украінская „Энэіда", напісаная ўкраінскім пісьменьнікам Янам Катлярэўскім, прыспасована да ўкраінскага быту; аўтор-жа беларускай „Энэіды“ модэрнізаваў свой твор водлуг беларушчыны. Усе грэцкія ўмовы пераменены на беларускія, мова ўзята з беларускай часткі Смаленшчыны. Беларуская Энэіда“ напісана складна, з добрымі рытмамі. Але ўнутраны зьмест яе ня мае у сабе ніякай цэннай ідэі, поэма не адбівае ў сабе тых ці іншых жаданьняў беларускага народу, не паказвае яго соцыяльнага становішча. Затое беларуская „Энэіда“ цэнна сваім паказным значэньнем. Яна засьведчыла многім і многім, што на беларускай мове можна пісаць гэтак вольна й добра, як і на другіх. Гэтым яна палажыла пачатак далейшаму разьвіцьцю і пашырэньню беларускай літаратуры.

Другі твор таксама невядомага пакуль аўтора Тарас на ПарHace" ўжо ва многім пераважвае па значнасьці „Энэіду“. Напісаны, прыблізна, у 1840 гадох, "Тарас на Парнасе" пасьвечан літаратурнаму жыцьцю таго часу. Ён мае сатырычны сэнс, пакірованы на ісьціннарускіх журналістых тыпу Булгарына. Аўтор поэмы "Тарас на Парнасе", відаць, пісаў свой твор пад уплывам „Энэіды", бо прымеркаваў яго будаваньне пад яе. Аднак і мова і лёгкасьць чытаньня і цікавасьць ды жывасьць тэмы робіць поэму "Тарас на Парнасе" шмат мацнейшай за „Энэіду“. Зразумела, што яе жыцьцёвасьць у сэнсе адбіцьця таго ці іншага боку беларускага жыцьця, роўная з якасьцямі гэтага характару ў „Энэідзе“. Як адна, гэтак і другая маюць больш усяго гісто рыка-этнографічную цэннасьць. Бязумоўна, што ў справе пашырэньня беларускіх ідэяу, абедзьве поэмы заслугоўваюць першараднага значэньня. „Тарас на Парнасе" ў асобку не перастае цікавіць чытача і да гэтага часу, будучы адным з популярнейшых беларускіх твораў. Маецца вельмі шмат людзей, якія ведаюць яго напамяць і ахвотна дэклямуюць яшчэ дагэтуль на вечарынках, концэртах і інш. „Тарас на Парнасе" налічвае шмат выданьняў; перш ён хадзіў па руках у рукапісах а далей быў у 1889 годзе надрукованы у "Минском Листке" № 37. Пасьля гэтага нясьціханна перадрукоўваўся ў Расіі і заграніцаю.

Беларуская „Энэіда" і "Тарас на Парнасе" ёсьць клясычныя беларускія творы. Ад іх беларуская літаратура пераступіла ў сваім разьвіцьці на другую ступень - к сантымэнталізму, які шырака разьвіўся к палове XІX стагодзьдзя. Прадстаўнікі гэтага напрамку у беларускай літаратуры выходзілі з прасьвечанай перадавой шляхты, з польскім ухілам. Паперш усе яны, як Ян Чачот, А. Рыпінскі, Я. Баршчэўскі галоўную увагу аддавалі на творчасьць на польскай мове. Аднак, пад уплывам вызваленцкіх ідэяў, якія йшлі з Заходняй Эўропы, а часткаю