Старонка:Беларускае пісьменства.pdf/7

Гэта старонка была вычытаная

Бяры, чорт, і каліту,
А папусці вожкі слаба
І дай волю хамуту.

Будзем роўныя з панамі,
Самі будзем мы паны −
І гарэлку піць збанамі
І гуляць так, як яны.

Перастануць нашым братам,
Як скацінай таргаваць, −
Напускацца ліхім матам,
Скуру з ног да карку драць.

Хоць халодна, хоць галодна,
Холад, голад ніпачом!
Эх, каб толькі нам свабодна!
На свабодзе аджывём.

Вось панам не дужа лоўка:
Самім трэба працаваць!
Пабаліць не раз галоўка,
Калі прыйдзецца араць.

Не адзін то папацее
І заскача драпака…
Бо сам толькі есць умее
Ды драць скуру з мужыка.

Як бы быў якой скацінай
Або горшы ад яго:
Білі пугай ды дубінай,
А цяпер, брат, ого-го!

Мужык будзе не скацінай −
Не раз скажа пан з паноў:
“Пане Грышка, пане Міна!
Як жа васпан, ці здароў?”

("Вясна, голад, перапала").

Мова твораў В. Дунін-Марцінкевіча ў большасьці добрая. Тэхніка вершаў-многа багатшая, ніж у яго папярэднікаў.

В. Дунін-Марцінкевіч, параўнаўча з другімі сваімі сучасьнікамі, напісаў шмат. У пэрыяд часу з 1846-1870 г.г., калі ён, галоўным чынам, займаўся літаратурнай працай, былі ім напісаны: "Сялянка" (1846 г.) - двухактовая комэдыя-опэра, апавяданьне ў вершах „Гапон" (1854 г.), „Вечарніцы" (1855 г.), "Шчароўскія дажынкі" (1857 г.), „Купала" (1855 г.), пераклад "Пана Тадэуша" А. Міцкевіча (1859 г.), аднаактовая комэдыя "Пінская шляхта" (1866 г.) і комэдыя ў з дзеях "Залёты" (1870 г.). Апроч пералічанага, ён напісаў яшчэ шмат дробных вершаў сродзь якіх прыведзены вышэй верш "Вясна, голад, перапала".

Творы В. Дунін-Марцінкевіча бойка пашыраліся ў шырокіх колах тагачаснага грамадзянства, з цікавасьцю чыталіся і да апошняга часу выклікаюць да сябе не малы інтарэс з боку беларускага чытача, а яго п'еса "Сялянка", на якую Манюшка напісаў музыку, ставілася ў тэатры. Сучасьнікамі В. Дунін-Марцінкевіча былі так празываныя беларуска-расійскія пісьменьнікі, як Павел Шпілеўскі, Апанас Кісель і інш. і пісьменьнікі беларусы-Вінцэсь Каратынскі і А. Дарэўскі-Вярыга. Амаль ня ўсе яны пачалі пісаць пабеларуску пад уплывам В. Дунін-Марцінкевіча. Аднак, значных твораў ні адзін з іх ня ўнёс у беларускую пісьменнасьць. Усе яны, можа за выключэньнем А. Вярыгі-Дарэўскага, як-бы дапаўняюць сабою В. Дунін-Марцінкевіча, які высака паднімаецца над імі. Асабліва слабы ўдзел прынялі ў беларускай літаратуры пісьменьнікі з беларуска-расійскай школы, напісаўшы і зьмясьціўшы свае больш этнографічнага характару творы ў розных pa-