Старонка:Беларускае пісьменства.pdf/8

Гэта старонка была вычытаная

сійскіх часопісах. В. Каратынскі таксама напісаў толькі некалькі вершаў, з якіх адзін - "Туга на чужой старане" - мае ўжо выразныя патрыятычна-нацыянальныя ноткі. Больш працаздольным застаецца А. Вярыга-Дарэўскі, які па традыцыі пачынае з польскае мовы, а пасьля, прачытаўшы "Пана Тадэуша" ў беларускім перакладзе, заахвочваецца да беларускай і перш перакладае "Конрада Валенрода“, а потым і піша орыгінальныя творы. Але якраз з орыгінальных яго твораў на беларускай мове шмат загубілася і ня знойдзены дагэтуль з іх, па сьведчаньню Кіркора, „Гутарка з пляндроўкі па зямлі латышоў“, „Паўрот Міхалка", "Быхаў" і іншыя. Захаваліся цэлымі вершы: "Ліцьвіном, запісаўшымся ў мой альбом, на пажагнаньне" і "Мужычая думка з ваколіц Віцебску на агалашэньне вольніцы" і інш. Судзячы па маючымся яго вершам, А. Вярыга-Дарэўскі зьяўляўся сьвядомым будзіцелем беларускай нацыянальнай думкі, на манер В. Дунін-Марцінкевіча.

Апроч пералічаных пісьменьнікаў, у часы В. Дунін-Марцінкевіча справе беларускай літаратуры аддавалі належную ўвагу многія культурныя дзеячы, як Адам Кіркор, Ксаверы Нядзьведзкі, Ян Насовіч, Г. Арцімоўскі і інш. Асабліва багаты скарб унесьлі сваімі працамі Адам Кіркор і Ян Насовіч. "Беларускі Слоўнік" апошняга да гэтага часу ня згубіў свае вартасьці і пакуль ня мае сабе равесьніка.

Пісаў пабеларуску вершы і вядомы польскі пісьменьнік-родам беларус-Уладыслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч). Цікавіўся беларускай пісьменнасьцю композытар Манюшка.

Таксама вялікае значэньне на замацаваньне і пашырэнне беларускага друкаванага слова, а таксама на ідэëвае сутрыманьне беларускай літаратуры мелі рэволюцыйныя лістоўкі на беларускай мове, якія пісалі паўстанцы на чале з К. Каліноўскім, і яго газэта „Мужыцкая Праўда". Апошняй дайшло да нас толькі 6 нумароў. З рэволюцыйных-жа проклямацыяў трэба адзначыць „Крыўда і Праўда", беларуская гутарка, напісаная формаю слабога вершу нейкім Ф. Пчыцкім, „Добрыя весьці" Сыракомлі і кніжачка пад загалоўкам: "Перадсьмертны разгавор пустэльніка Пётры".

Наагул эпоха В. Дуніна-Марцінкевіча адзначаецца высокім уздымам беларускай грамадзкай думкі і зорыць значнымі сіламі беларускіх дзеячоў, якія сваёю працаю паставілі беларускую культуру наагул беларускую літаратуру ў асобку на ступень сур'ёзнай нацыянальнай справы. Друкаванае беларускае слова шырака распаўсюджваецца сярод тагачаснага граматнага беларускага грамадзянства і заваёўвае для сябе належную ўвагу. Праўда, "шырокасьць распаўсюджаньня" трэба разумець тут умоўна з тае прычыны, што яна датыркаецца толькі некаторых колаў дробнай шляхты і гарадзкога мяшчанства. Сялянства ў тыя часы пакуль ня прыймала ўдзелу ня толькі ў творчасьці беларускае культуры, а і наагул адстаяла далёка ад усякай культуры.

Поэты-народнікі.

Пасьля В. Дунін-Марцінкевіча і яго сучасьнікаў, у разьвіцьці беларускае літаратуры йзноў адчуўся перабой. Польскае паўстаньне 1863 году, выклікаўшае цяжкія рэпрэсыі на выяўленьне жаднай грамадзкасьці ў Беларусі, былі прычынаю таму. Царскае правіцельства праз Мураўёва павяло рэзкую русіфікатарскую політыку і ўганяла ўсё мясцовае.

Так прабыло да 80 гадоў XІX стагодзьдзя. З гэтае пары, у зьвязку з уздымам вызваліцельнага руху па ўсёй тагачаснай Расіі, які вяла партыя "Народнай волі", атрымалася грамадзкае ажыўленьне. Яно аддалося ўва ўсіх галінах культурнага жыцьця. Ня мінула гэта й Беларусі. Патрошку сталі выяўляцца прадаўжацелі Марцінкевіча і яго сучасьнікаў і ў беларускай літаратуры. То сям, то там прабавалі сваё