Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/34

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Лік множны.

Н. усе́ В. як Н. або Р.

для ўсіх р.

Р. усіх Т. усімі
Д. усім М. усіх

§ 62. Такія займе́ньні, як нашы, гэны, кожны, які, такі і інш., скланяюцца як прыме́ты: нашы, нашага, нашаму і г. д.

§ 63. Увагі аб розных склонах.

1) Побач з формамі роднага склону адз. л. муж. і ніякага р. на — о (каго, чаго, яго і інш.) ужываюцца і формы на — а (кага̀, чага̀, яга̀, тага̀, усяга̀; чыйга̀, майга̀, твайга, свайга, а таксама слоў зложаных з гэтых займе́ньняў: сага̀ньня, сяга̀лета).

2) У творным склоне ж. р. формы на — ою, ёю звычайне́й у беларускай мове за кароткія формы на — ой, ёй.

3) Побач з формамі нашы, нашая, нашае ўжываюцца скарочаныя наш, наша, наша.

§ 64. Задачка. Праскланяй:

Мой добры конь, гэты самы замок, сам гаспадар, уве́сь хле́б, усялякая работа, сама гаспадыня, тая прыгожая краска, гэтае дзіця, маё дабро, чыё пяро, хто такі, што такое.



Дзеяслоў.

§ 65. Дзеясловам называецца такое слова, што азначае стан (ляжаць, сядзе́ць, спаць) або дзе́яньне[1] (браць, рубаць).

Дзеяслоў зьмяняецца ў часе, ліку і асобе.

§ 66. Часоў — тры: цяпе́рашні, прошлы і будучы.

Напр.: я пішу (цяпе́р. час)
я пісаў (прошлы час)
я буду пісаць будучы час
я напішу

Лікі — два: адзіночны і множны.

Напр.: я пішу, ты пішаш, ён, яна, яно піша (лік адз.); мы пішам, вы пішаце, яны пішуць (лік мн.).
  1. Дзеля гэтага і называецца дзеясловам.