Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

— 33 —


Асобы — тры: пе́ршая, другая і трэцяя.

Напр.: я пішу, мы пішам (1-я асоба); ты пішаш, вы пішаце (2-я асоба); ён, яна, яно піша, яны пішуць (3-я асоба).

§ 67. Зьме́на дзеяслова ў часох, ліках і асобах называецца спражэньнем.

Пры спражэньні дзеяслоў зьмяняецца на тры лады: абве́стны, загадны і ўмоўны.

Абве́стны лад „абвяшчае“ што было, што ёсьць і што будзе: хадзіў, хаджу, буду хадзіць і г. д.

Загадны лад выражае „загад“ або просьбу, покліч, прасьцярогу ці што падобнае: нясі, зьмілуйся, баране́це, не паваліся і г. д.

Умоўны лад паказавае, што дзе́яньне зале́жыць ад не́йкае ўмовы: я зробіў-бы, пайшоў-бы і г. д. (каб хаце́ў, каб мог).

§ 68. Дзеясловы бываюць двух трываньняў: закончанага і незакончанага. Закончанае адказвае на пытаньне што зробіць? (прыйсьці, прынясьці, прачытаць, напісаць і г. д.); незакончанае — на пытаньне што робіць? (ісьці, чытаць, пісаць і г. д.).

§ 69. Некаторыя дзеясловы могучь ме́ць розныя станы: б’ю, біты, б’юся; роблю, роблены, роблюся; мыю, мыты, мыюся і г. д. Усе́ гэтыя дзеясловы маюць тры станы: дзе́йны (або актыўны), зале́жны (або пасыўны) і сярэдні.

Дзе́йны стан паказавае, што не́йкая асоба або рэч сама не́шта „дзе́іць“ і яе́ дзе́яньне пераходзіць на другую рэч: куля разьбіла вакно, майстры будуюць дом і г. д. (разьбіла, будуюць — дзе́йны стан). Пасьля дзе́йнага стану можна паставіць пытаньне каго? што? (вакно, дом).

Калі-ж скажам: вакно разьбіта куляю, дом будуецца майстрамі, то будзем ме́ць зале́жны стан. Пры ім стаіць пытаньне кім? чым? (куляю, майстрамі).

Сярэдні стан складаецца з дзе́йнага і займя — ся і азначае або зваротнае дзе́яньне (мыюся, чашуся — мыю сябе, чашу сябе́) або супольнае (цалуюся, сустракаюся — з кім? з чым?).