Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/55

Гэта старонка не была вычытаная

яму. Зоркі раХсыпаліся на не́бе. Бацька ўХхапіўся, абуў боты і, раХчыніўшы дзьве́ры, выйшаў на панадворак. БеХ дабра ня будзе дабра. БяХ часу ня будзе квасу.

§ 98. Глухія зычныя перад звонкімі чуваць, як звонкія: казьба, прозьба, гарадзьба, пядзьдзесят і г. д. Тутака пішам ня так, як чуваць: касьба, просьба, пяцьдзесят (за тое, што маем касіць, прасіць, пяць).

Задачка. Гарба, малаХба і каХба — цяжкія работы. Наш дзе́д ужо слабы ў хаХбе. Прасі Бога, каб проХба дайшла да не́ба. Дзядуля сядзіць на прыХбе. КаХбіт косіць се́на. МалаХбіты пайшлі дамоў. У капе́ шэХдзесят адзінак. Майму бацьку пяХдзесят шэХ гадоў.

§ 99. Перад мягкімі зычнымъ і ь з, с, ц, дз зьмягчаюцца: зьняць, сьляза, цьвіце́ц, дзьве́, зье́хаць і г. д. Толькі перад г, ж, к яны не зьмяняюцца.

Задачка. Перапішы і заме́ста крыжыка пастаў з, с, ц, дз або зь, сь, ць дзь.

Купе́ц зарабіў Хве́сьце рублёў. Маці Ххінулася над дзіцянём. Хвіршня штось папсавалася. Хкінь гэтае рызьзё. у прочкі Хбірайся, а жыта се́й. Пустой птушкі пустыя й пе́сьні. Вучань прачытаў Хве́ кнігі. Ні сьцяты, ні паве́шаны. Узімку Хве́ры хаваюцца ў норы. Хліна бывае зараХлівая. Ня рыпайце Хвярыма. Шкло якоесь Хмяннае. Яблыны Хвітуць бе́лым Хве́там.

§ 100. Злучэньні тц, чц чуваць як цц, а злучэньні тч, дч, як чч

чуваць: пішацца:
маццы матцы
даццы дачцы
загаччык загадчык

і г. д.

Злучэньне дс дае́ ў вымове ц, хоць пішацца дз

чуваць: пішацца: заме́ста:
люцкі людзкі людскі
швэцкі швэдзкі швэдскі

і г. д.