Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/60

Гэта старонка не была вычытаная

нік; слова цікаўныя адносіцца да дзе́йніка (на пытаньне якія кніжкі? — цікаўныя); слова на паліцы[1] адносіцца да сказьніка (на пытаньне дзе́ ляжаць? — на паліцы).

Да даданых часьцінаў мовы могуць дадавацца другія даданыя часьціны. Вось, напр., сказ: Краве́ц пашыў добрую сьвітку:

Краве́ц пашыў — гэта асноўныя часьціны (дзе́йнік і сказьнік). Што пашыў? — пашыў сьвітку: гэта значыць, сьвітку адносіцца да пашыў; якую сьвітку? — добрую: значыць добрую адносіцца да сьвітку, да даданае часьціны.

Тая часьціна сказу, што адказвае на пытаньні які?, чый?, каторы?, колькі? называецца азначэньнем.

Ён мае добрую (якую?) кніжку.

Сын любіць свайго (чыйго?) бацьку.

Паляўнічы забіў чацьвѐртага (каторага?) цецярука.

Я маю пяць (колькі?) братоў.

Калі-ж слова адказвае на пытаньні каго? чаго? каму? чаму? каго? што? кім? чым? пры кім? пры чым? то яно называецца дапауне́ньнем.

Напрыклад: Вазьмі брытву ад дзіцяці (ад каго?). Ня люблю я ме́ста (чаго?) і г. д.

Увага. Дапаўне́ньне, што стаіць ў вінавальным склоне (каго? што?), называецца простым, усе́ іншыя называюцца ускоснымі.

Тыя словы, што азначаюць час, ме́йсца, прычыну, мэту або спосаб дзе́йнасьці, называюцца акалічнасьцямі часу, ме́йсца, прычыны і спосабу.

Акалічнасьць часу адказвае на пытаньні калі? ці доўга? ад якога і да якога часу? Напрыклад: Вечаром пайшоў дождж. Усьцяж па табе́ плачу. Працуй зраньня аж да зьмярканьня.

  1. прыйме́ньне ў сказе ня лічыцца за асобную часьціну.