Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

Жняя скардзіцца:

Ах ты, сонца-сонейка,
Я на цябе віну маю,
Віну маю вялікую,
Што ты раненька ўзыходзіш,
Што позненька заходзіш.

І жняя сама адказвае, бо яна ведае сапраўдную прычыну. Адказ у песні ідзе ад імя сонца, але гэта толькі прыём рытмічнага паралелізма, які шырока развіты ў народнай песеннай творчасці:

Ах ты, дзеўка-дзеванька,
Не вінуй-жа ты мяне,
Вінуй-жа ты свайго пана.
Хоць я раненька ўзыйду,
Цябе на ніўцы я знайду.
Хоць і позненька зайду,
Цябе на ніўцы я знайду.

Вось соцыяльная атмасфера, пачуцці і надзеі беларускага народу, што выцякаюць з творчасці, створанай самім народам. І першыя песні першых буйнейшых паэтаў у гісторыі беларускай паэзіі былі поўныя смутку і гаркаты аб «няволі і нядолі» свайго краю і свайго народу.

Нельга патрабаваць ад маткі, якая сядзіць каля дамавіны свайго дзіцяці, каб яна спявала вясёлую песню. Цяжка шукаць у творах першых год творчай работы ў Янкі Купалы і Якуба Коласа вясёлых сонечных песень. «Пакуль сонца ўзыйдзе, раса вочы выесць». Праўда, Янка Купала натхняе сябе надзеяй, што «ночка цёмная на свеце вечна не