Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

пануе». Аднак, слязлівыя матывы, асабліва пасля 1907 года, аплакванне лёсу беларуса-селяніна, прыдушанага галечай, малазямеллем, памешчыцкай эксплатацыяй і хабарамі царскіх чыноўнікаў, былі беспрасветныя, яны праходзілі пад усыпляючым, нацыяналістычным лозунгам — «загляне сонца і ў наша аконца».

У 1904 годзе Якуб Колас першай песняй перадвызначыў ужо характар настрою ў сваёй творчасці.

Не пытайце, не прасіце
Светлых песень у мяне,
Бо як песню заспяваю,
Жаль вам душу ўскалыхне.

Гэта асноўная меладыйная лінія ў творчасці, гэта паэтычная дэкларацыя сына беларускай вёскі, куды «вясна яшчэ не прышла», гэта яго «песні жальбы», што перарастаюць у соцыяльны і нацыянальны пратэст, што апяваюць грозную «мужычую сілу» і заклікаюць да барацьбы — «устаньце, хлопцы» і далей — «стрэльбы, хлопчыкі, бяры!»

Янка Купала прышоў у беларускую літаратуру з песняй, малюючай галодную, цёмную долю знясіленага працай і галечай мужыка-беларуса, знясіленага, але ўсведамляючага, што:

… але хоць колькі жыць тут буду
Як будзе век мой тут вялік,
Ніколі, братцы, не забуду,
Што чалавек я, хоць мужык.