Гэтая самасвядомасць натхняла, вяла на барацьбу; гэта сцверджанне паэта вырасла з рэволюцыйнага руху рабочых 1905 года, які пракаціўся шырокай і бурнай хваляй сярод сялянства Беларусі.
Паэты дарэволюцыйнай Беларусі, якія пакінулі ў беларускай паэзіі больш ці менш значны след (Цётка, Максім Багдановіч, Цішка Гартны, Змітрок Бядуля (Ясакар), Алесь Гурло, Янук Журба, Канстанцыя Буйла і многія іншыя), — усе яны, вар’іруючы некалькі каларыт і сродкі мастацкага паказу, ідэйна і тэматычна ў аснове сваёй былі адзіныя. Прышоўшы ў літаратуру ў 1910—1914 гг., яны выхоўваліся на старонках буржуазна-нацыяналістычнай газеты «Наша Ніва», сталі выяўнікамі і носьбітамі яе ідэалогіі. З нарастаннем рэволюцыйных падзей адны зусім адыходзілі ад літаратуры, другія, нясмела, чакаючы, з вялікімі ўнутранымі хваравітымі працэсамі, з ідэйнымі праваламі, уключаліся ў рэволюцыйны паток, трэція — пераходзілі ў лагер контррэволюцыі.
Значны гісторыка-літаратурны інтарэс становяць паэт прыгонніцтва Вінцук Дунін-Марцінкевіч і паэт Францішак Багушэвіч — глашатай нарадзіўшайся нацыянальнай буржуазіі.
Крытыка, якая прапагандавала буржуазныя нацыяналістычныя ідэалы «Нашай Нівы», не адзін раз пісала, што:
„Па стылю і па чыстаце скарыстання яго ў творах беларускай мовы Дуніна-Марцінкевіча справядліва лічаць бацькам беларускай мастацкай літаратуры.