Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

ПАЭЗІЯ МУЖНАСЦІ І АПТЫМІЗМА


Як і аб усёй паэзіі народаў Совецкага саюза, так і аб беларускай паэзіі сёння можна зусім бясспрэчна заявіць, што найбольш памятнай асаблівасцю нашай паэзіі, асаблівасцю, якая найбольш рэзка звяртае на сябе ўвагу, з’яўляецца аптымізм.

Хто прачытаў кнігі беларускіх паэтаў, выданыя ў 1935 годзе: «Песні будаўніцтва» — Янкі Купалы, «Прыход героя» — Петруся Броўкі, «Чатыры вятры» — Пятро Глебкі, «Мая радзіма» — Алеся Звонака, «Маё пакаленне» — Эдзі Агняцвет, вершы Якуба Коласа, Міхася Багуна, некалькі апошніх вершаў Ул. Хадыкі, паэму «Слуцак» — А. Дудара, вершы Аркадзя Куляшова, — той безумоўна пераканаецца, што жыццерадаснасць, упэўненасць у сёнешнім і заўтрашнім дні, бадзёрая прыўзнятасць, радасць нашых перамог, — гэта характэрныя рысы ўсіх вышэйпаданых кніг, хоць яны і рознай паэтычнай якасці.

Гэтая асаблівасць, гэтая лінія мужнасці і бадзёрасці нашай паэзіі склалася пад уплывам небывалых перамог соцыялістычнага ладу і няма ніякага