першай у Беларусі літаратурнай арганізацыі «Маладняк», крок за крокам ускрывала нацыяналістычныя выступленні ў літаратуры і з аўтарамі гэтых выступленняў вяла жорсткую барацьбу.
У гэтай класавай барацьбе паэты-маладнякоўцы палітычна даспявалі, ідэйна загартоўваліся, вырасталі як мастакі ў сваёй актыўнай творчай рабоце.
Яшчэ толькі выступаючы на полі літаратурнай дзейнасці, паэты-маладнякоўцы першымі-ж сваімі творамі ўнеслі новы свежы струмень у беларускую паэзію, струмень, які вынікаў з бадзёрага настрою, тэмпераментнасці, маладой задорнасці, выражанай у новай тэматыцы, у новых вобразах і лексічных сродках. Першы нумар літаратурнага часопісу «Маладняк» (1923 год) быў адкрыты аднайменным вершам Міхася Чарота, дзе не без удачы апявалася ўзыходзячая маладая літаратурная сіла, выяўляючы як-бы яе агульнапалітычнае і літаратурнае крэда:
Маладняк сваімі лісцямі |