Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

мацыі, а гаворачы палітычнай мовай, значныя сляды нацыяналістычнай ідэалогіі.

Вершы ў «Завірусе» пераважна на вясковую тэматыку і як-бы гавораць пра тыя пабытовыя глыбіні, з якіх прышоў у літаратуру Міхась Чарот. У вершы «Ведай свет» (1921 год) паэт раскрывае чытачу сваю «анкету жыцця», некалькі ўзвышаным голасам, авеяным рамантычнай пеляной, горда на ўвесь свет, заяўляе пра сваё сялянскае паходжанне.

Ведай свет, што я сын мужыка-бедака
Які доўга ў нядолі стагнаў…

І ён, гэты «мужык-бядак», каб над краінай «прамень шчасця засвяціў», «пра волю песні сам пачаў складаць».

Першыя два-тры гады творчасці М. Чарота тэматычна былі абмежаваны жыццём вёскі і агульнапатэтычным «касмічным» апяваннем вызваленай Беларусі.

Край новы узрасце тады на бураломе,
Машыны будзе век, не трэба будзе конь.
Бляск электрычнасці нам хмара не заслоніць
Людское будзе ўсё: зямля, вада, агонь.

Будова верша, яго лексічныя сродкі пераклікаліся з творчасцю дарэволюцыйных паэтаў. Зборнік «Завіруха» быў своеасаблівым мастом, што злучаў Чарота з літаратурай дакастрычніцкага часу. Адзіным знешнім адрозненнем былі эпітэты, якія павярхоўна характарызавалі першыя гады совец-