Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

стычнай лірыкі, разрывае кола і стварае дзівосную паэму «Босыя на вогнішчы», на яго з усёй сілай навальваюцца нацыяналісты. Яго пачынаюць цкаваць, яму стараюцца давесці, што гэтай паэмай ён стаў на памылковы творчы шлях, што ён здраджвае традыцыям беларускага вершаскладання, траціць сваю нацыянальную самабытнасць.

З’яўленне паэмы «Босыя на вогнішчы» было вялізнай падзеяй у беларускай літаратуры. Узламаўшы старыя каноны нацыяналістычнай лірыкі, разбурыўшы яе аднастайны, бесклапотна-нудны рытм, Чарот, аптымістычна, рознапланава ахопліваючы падзеі, народжаныя Кастрычнікам, з разуменнем пролетарскай сутнасці Кастрычніка, разгортвае панараму рэволюцыі ў Беларусі, трапна характарызуючы класавыя сілы двух бакоў.

Паэт кліча на барацьбу, спявае перамогу, заваяваную ў смяротнай барацьбе, у барацьбе «з ворагамі па-варожаму».

Што шаг — пабеда бліжай, бліжай…
Штандар чырвоны на плячы.
Чым крыж цягнуць — лепш спаць пад крыжам.
Іграйце песню, трубачы!

«Босыя на вогнішчы» з’яўляюцца пролетарскім пачаткам развіцця нашай паэзіі.

Наступныя яго творы: паэмы «Чырвонакрылы вяшчун», «Ленін», «Карчма», вершы пра комсамол, пра партызанскі рух, вершы пра Заходнюю Бела-