Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

рацьбы «Узвышша», накіраваныя на тое, каб перацягнуць Труса ў лагер контррэволюцыі, Трус ідзе правільным шляхам, набліжаючыся да пазіцый пролетарскага мастацтва. Ён марыць пра новую індустрыяльную Беларусь, пра край «фабрык і машын», пра соцыялістычнае квітненне:

…І тады я стану пад гарою,
Каб пазбыцца смутку і журбы.
Буду слухаць песні Асінстрою,
Захаплюся музыкай турбін.

Бачачы, велізарныя перспектывы росту сваёй рэспублікі, паэт пераносіцца ў марах, у акупаваную польскімі панамі Заходнюю Беларусь і, будучы ўпэўненым у перамозе працоўных, заклікае:

Пад сцягам рашучасці КПЗБ
Услаўце-ж і вы перамогу!

Рост паэта ад натуралістычных зарысовак вясковага побыту да ідэйнаасэнсованага палітычнага закліку вялізнага маштаба звязан з упартым перамаганнем цяжкасцей. Перамагаючы іх вучобай і актывізацыяй у грамадскім жыцці краіны, паэт узбагачаецца нараджэннем новага пачуцця, імя якому — рэволюцыйны аптымізм.

Таварыш Сталін на выпуску акадэмікаў Чырвонай арміі 4 красавіка 1935 года сказаў, што трэба выхоўваць такіх людзей, «якія не баяцца цяжкасцей, якія не хаваюцца ад цяжкасцей, а, наадварот, ідуць насустрач цяжкасцям, для таго