Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

каб перамагчы і ліквідаваць іх». Наш аптымізм — аптымізм актыўных, мужных творцаў шчасця чалавецтва, якія ідуць цяжкім, але адзіным правільным шляхам, тым шляхам найбольшага супраціўлення, які забяспечыць трыумф перамогі.

І калі паэт П. Броўка ў адным з сваіх вершаў гаворыць што:

Мы павінны зрабіць,
Што вякамі было недароблена,
Нават песні слажыць,
Якіх свет не складаў,

дык гэта таму, што:

Мы жывем за бацькоў,
за дзядоў і за прадзедаў.
Многа дадзена нам,
Многа просіцца з нас.

Вось гэтае асэнсоўванне вялікай культурнай і мастацкай задачы, якая стаіць перад паэтам і вядзе на складаны шлях творчай барацьбы за высокі і чысты голас рэволюцыйнага аптымізма.

Не апатыя, не застой і роўнадушша, а якасці мужнасці, бясстрашша і творчага «дерзания» — неад’емныя рысы характару чалавека нашай соцыялістычнай радзімы, чалавека-арганізатара вялікіх з’яў грамадскага жыцця, чалавека, які разумна стварае гісторыю, чалавека, які выражае філасофскі светапогляд пераробкі свету. Даць вобраз такога чалавека, чалавека эпохі Сталіна, імкнецца паэзія Совецкага саюза.