Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/55

Гэта старонка не была вычытаная

стаў на шлях фактаграфіі, а з дапамогай мастацкага вымыслу знайшоў характэрныя эпізоды, фарбы, дэталі, здолеў вобразы абагульніць, і верш гучыць не толькі як мастацкі дакумент барацьбы адной дывізіі, але як песня аб усёй Чырвонай арміі, аб самаадданай барацьбе яе байцоў.

Калі паэма «1914», таксама як верш «Праз горы і стэп», напісана па таму-ж творчаму прынцыпу і разгортвае перад намі рэльефнае палатно жыцця беларускай вёскі напярэдадні і ў час імперыялістычнай вайны, дык яго паэма «Так пачыналася маладосць» гэтых якасцей пазбаўлена.

Паказаць эпізоды жыцця менскага комсамола ў падполлі, тыпова для ўсяго комсамола Беларусі, паэту не ўдалося. І няўдача прышла, галоўным чынам, таму, што аўтар аказаўся ў палоне асобнага гістарычнага факта, біяграфічнай даведкі аб героі, адмовіўся ад мастацкага вымыслу, а гэта ў сваю чаргу прывяло твор да ідэйнай абмежаванасці, прывяло аўтара да раду аднатыпных сродкаў мастацкага выражэння, да стэрэатыпных эпітэтаў і метафар, не гледзячы на асобныя моцныя кавалкі, як эпізод падпольнай сходкі на рацэ, дзе:

… І здаецца з ветрам
Вылятала Свіслач,
Буйнаю паводкай
Мчала на палі.