Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

Дасягнуць гэтага — не так проста. Гэта часта звязана з няўдачамі, праваламі. Няўдач хапае. Многія «мнімыя» ўдачы і «перамогі» ў некаторых ствараюць няправільнае разуменне аб творчым шляху свайго развіцця. Параўнальна часта з’яўляюцца такія назвы твораў, як «Радасць», «Высокая радасць», «Добрае жыццё», «Вясёлыя рэбяты». Аўтары гэтых твораў прыкрываюць «аптымістычным» загалоўкам недастатковае багацце і пераканальнасць зместу. (Апладысменты. Галасы: Правільна!) Абяцаюць шмат якія з гэтых твораў больш, чым даюць. А знаходзяцца і такія паэты, якія апяваюць таўханіну ў трамваі. як карысную зарадку для бадзёрасці. Адзін паэт вельмі лірычна спявае, як ён пакахаў дзяўчыну за тое, што яе валасы пахнуць мазутам. (Смех.) Да катэгорыі такой якасці твораў адносяцца і многія вершы беларускага паэта Т. Кляшторнага. Сюды адносяцца i вершы В. Маракова, сапсутыя салодка-прыкрым сантыменталізмам.

Перад сучаснай беларускай паэзіяй стаіць складаная задача — перамагання цяжкасцей па стварэнню сюжэтнага эпічнага твору. За апошнія гады наша паэзія прадстаўлена радам лірычных вершаў, насычаных ідэйнай і эмацыянальнай сiлай. Адчуваецца веданне верша, што не заўсёды можна бачыць у раду таленавітых паэтаў. І гэта — наша перамога, бо раней лірычны верш, які выконваў і актуальную палітычную функцыю, па