Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/66

Гэта старонка не была вычытаная

родаў у дні чэлюскінскай эпапеі. Адзінства ўсіх народаў, іх агульныя задачы адлюстраваны ў вершы П. Броўкі «Браты», у паэме І. Харыка «Круглыя тыдні», у шэрагу вершаў яўрэйскіх і польскіх паэтаў БССР (Тэйф, Камянецкі, Кавальскі).

Пачуццё пролетарскага інтэрнацыяналізма, калі яно ў належнай ступені развіта ў паэта, прыводзіць яго на вышэйшую ідэйную ступень, прыводзіць яго да больш глыбокага разумення жыцця.

Спрабуюць нашы паэты стварыць карціну жыцця працоўных на Захадзе. Аднак, няведанне ўмоў барацьбы, іх своеасаблівасці прыводзіць да таго, што поўнацэннага твору на гэту тэму паэтам стварыць не ўдалося.

Не можа не звярнуць увагі чытачоў верш Міхася Багуна «Ганаровая віза», дзе аўтар гаворыць пра той недалёкі час, калі Генрых Гейне, цяпер выгнаны фашыстамі, атрымае ганаровую візу на ўезд у родную Германію, а таксама шэраг палітычных вершаў З. Аксельрода («Спакойна ў Вене» і інш.) на такую-ж інтэрнацыянальную тэму. У вершы «Рэволюцыйным паўстанцам Аўстрыі» маладая паэтэса Эдзі Агняцвет, некалькі агульна паказваючы жыццё рабочага ў капіталістычнай краіне і яго барацьбу, усё-ж насычае страфу вялікай верай у перамогу сусветнага пролетарыята:

… І кожны там баец,
Калі яго спакойна запытаеш:
— Ці скончан бой?