Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/70

Гэта старонка не была вычытаная

рускага народу ў Совецкай Беларусі, і галоднае, прыгнечанае, бяспраўнае і цёмнае жыццё працоўных Заходняй Беларусі гэта матыў многіх твораў пісьменнікаў БССР.

У зарубежнай Беларусі звяртае ўвагу на сваю творчасць паэт Машара. Шлях Машары вельмі супярэчлівы і складаны. У апошні час гэты творча адароны паэт стаіць ідэйна на раздарожжы. Пабываўшы ўжо ў турме за ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху, пазнаўшы ўвесь цяжар сезоннае сельскагаспадарчае працы ў памешчыка, ён — разгублены — толькі фіксуе цяжкае рабскае жыццё, не бачыць той рэволюцыйнай перспектывы, да якой трэба моцным голасам клікаць прыгнечаных братоў. Тыя творы, у якіх вельмі бегла, але ўсё-ж прабіваецца соцыяльна-насычаны голас Машары — запамінаюцца. Яны заклікаюць і маюць тэмперамент, інакш кажучы, у гэтых рэчах — мастацкая сіла паэта.

Хлеба дайце, хлеба мала,
Душыць вёску чорны госць!

У тых жа яго вершах, дзе адчуваецца бездапаможнасць, разгубленасць перад «чорным госцем», і ў вершах, напісаных з жаданнем дагадзіць пану-выдаўцу, адчуваецца пераважна набор слоў, схематызм. Машара павінен задумацца над сваім творчым шляхам і, калі ён хоча стаць сапраўды паэтам беларускага народу, ён павінен усё сваё дараванне ўключыць у барацьбу працоўных за