насць твораў на беларускай мове пра Чырвоную армію, пра пагранічнікаў не робіць гонару беларускім пісьменнікам, а да гэтага асабліва настойліва заклікаў А. М. Горкі ў сваім лісце, які зачытаў Суркоў у сваім дакладзе.
Усе жыццёвыя з’явы, якія адбываюцца ў нашай краіне, хвалююць беларускіх паэтаў. Няма нівонай значнай падзеі, ускалыхнуўшай нашу радзіму, каб беларускія паэты на яе не адгукнуліся. Але гэта мала датычыць Уладзіміра Хадыкі. Кола яго тэматыкі вельмі вузкае. Сістэма вобразаў — з арсенала нацыяналістычнай лірыкі. З вобразамі выключна цесна звязаны моўныя сродкі паэта. Псіхалагічнае перапяванне сваіх пачуццяў і настрояў, перапяванне старой «дзедаўскай» Беларусі, амаль над гэтым толькі працуе Хадыка. Фармальна вершы Хадыкі адрозніваюцца рытмічнай аднастайнасцю. Яго кніга вершаў «Радасны будзень», выданая ў 1935 годзе, вялікага грамадскага значэння не мае. Раздзел «За строем дат і рубрык», адзіны ў зборніку, дзе паэт робіць першыя нясмелыя крокі, першыя спробы ўключыцца ў бурнае радаснае жыццё краіны. У гэтым Ул. Хадыку, у яго жаданні ўключыцца ў грамадскае жыццё краіны, мы ўсямерна абавязаны дапамагчы. І гэтая дапамога павінна ісці па лініі крытыкі яго твораў, па лініі ўскрыцця нацыяналістычных карэнняў, якія жывяць яго творчасць; разбурэння моўнай сістэмы, крытыкі прынцыпо-