Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

вай і таварыскай у імя яго росту, як совецкага паэта. На жаль, таропкія крытыкі, разважаючы пра «дзіўныя» асаблівасці хадыкавай лірыкі, затрымліваюць яго ў нацыяналістычных сецях, толькі збіваюць паэта з сапраўднага шляху, па якім сам паэт імкнецца пайсці. Хадыку трэба па-таварыску проста і ясна сказаць: чым хутчэй ён актыўна ўключыцца ў соцыялістычнае жыццё, тым творчасць яго стане багацейшай, больш дзейснай і новыя вобразы знойдуць новыя лексічныя сродкі.

Калі гаварыць пра працэсы ідэйна творчай перабудовы паэтаў, дык у першую чаргу даводзіцца паказаць на яркія ўзоры такой перабудовы ў творчасці Купалы і Коласа.

Працэс творчай перабудовы ў Якуба Коласа і Янкі Купала праходзіў асабліва ўскладнёна.

Якуб Колас займае вялікае месца ў беларускай паэзіі.

Яго паэмы «Новая зямля» і «Сымон музыка», не гледзячы на рад іх ідэйных недахопаў, — вялізны ўклад у беларускую літаратуру.

Надзвычайна добрае веданне жыцця старой вёскі, яе людзей, іх побыту і звычаю, вялізнае пачуццё прыроды, любоў да палескага пейзажа, бездакорнае веданне сялянскай мовы, — дазволіла таленавітаму майстру стварыць рад вялікіх эпічных паэм і белетрыстычных твораў. І яго паэмы, і яго аповесці («У Палескай глушы» і інш.) для