Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/82

Гэта старонка не была вычытаная

А ўрачыста, як-бы кліча,
На якое свята.
І з павагаю пытае
Кожнага ў асобку,
Кім з іх кожны быці мае,
Якім жыць заробкам.

|}

Адказ сыноў, выдатных людзей краіны, насычан адданасцю справе партыі на ўсіх участках соцыялістычнага будаўніцтва — на заводах, у калгасах, у Чырвонай арміі, на культурным фронце. Верш «Сыны» — гэта мастацкае абагульненне пачуццяў, імкненняў усяго совецкага народу. І верш «Лён», і верш «Хлопчык і лётчык», і верш «Дзве дзяўчыны» — гэта песні пра тыя новыя якасці чалавека, якія выкоўваюцца ў бязлітаснай класавай барацьбе, у барацьбе за трыумф перамог соцыялістычнага ладу.

Калі ў першых совецкіх вершах Янкі Купалы былі значныя элементы голай публіцыстыкі, дык гэта ні ў якой ступені не характэрна для наступных яго твораў. У кожным вершы адчуваецца кавалак жыцця, няма агульных разважанняў, чуецца жывы голас, ясны вобраз чалавека, які з выключнай цеплынёй і майстэрствам абрысаваны паэтам.

Апошнія творы Янкі Купалы і асабліва яго паэма «Над ракой Арэсай» гавораць, што паэт можа шырока ахапіць і выразіць чалавечыя пачуцці, гавораць аб прастаце выкладання. Рытміка народнай творчасці, глыбокая лірыка, песеннасць,