Беларускую совецкую паэзію родніць з паэзіяй другіх брацкіх народаў наша бязмежная любоў да лепшага сына чалавецтва, правадыра народаў, Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна. (Доўгія, бурныя апладысменты.)
Нашу дружбу, нашае адзінства, нашую любоў да правадыра выразіў яркай страфой Янка Купала.
Мы ідзем у сонцы з сонцам |
Цікавы працэс адбываецца з жанрамі паэтычнай творчасці. Совецкая паэзія распрацоўвае пераважна два асноўных віды паэтычнай творчасці. Асаблівую ўвагу паэтаў прыкоўвае эпас. Імкненне стварыць эпічны твор, выразіць ідэю твору праз сістэму персанажных вобразаў, характараў мы назіраем у Янкі Купалы, Якуба Коласа, Міхася Чарота, П. Броўкі, П. Глебкі, А. Куляшова, яўрэйскіх паэтаў Ізі Харыка і Кульбака. Але эпаса, ізаляванага ад іншых жанраў, эпаса ў чыстым выглядзе, калі можна так сказаць, мы ў нашай паэзіі не сустракаем. Адбываецца цікавы працэс скрыжоўвання лірыкі і эпаса. У эпічныя творы