Трэці Пленум Праўлення Саюза Совецкіх Пісьменнікаў СССР набывае выключна велізарнае гістарычнае значэнне. Работа гэтага пленума з’яўляецца сапраўдным актам творчага адзінства пісьменнікаў усёй совецкай літаратуры.
Мы памятаем многія сходы і пленумы літаратараў нашай краіны. Мы памятаем, як багата гаварылася там пра творчую дружбу, пра адзінства нашай літаратуры. Але мы памятаем і тое, як многія пісьменнікі пакідалі гэтыя ўрачыстыя паседжанні нездаволенымі.
Нездаволенасць часта была апраўданай: выдатныя словы пра адзіны струмень шматнацыянальнай совецкай літаратуры, пра праблему адзінага росту, чотка сфармуляваныя, дакладна пранумараваныя, хаваліся ў сейфах літаратурных канцылярый.
І толькі пасля гістарычнага рашэння ЦК ВКП(б) ад 23 красавіка 1932 г. быў створан рэзкі пералом, пачалася работа па кіраўніцтву ўсёй літаратурай Совецкага саюза, супроць вульгарызатараў, супроць «скідкі на нацыянальную беднасць»,