Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/91

Гэта старонка не была вычытаная

выяўляюць вялікі свой творчы рост, вялікую эмацыянальную сілу свайго голасу. Тая нязначная група, якая знаходзілася пад уплывам Сяргея Есеніна, перапяваючы яго на свой кулацкі лад, скацілася ў нацыяналістычнае балота.

У барацьбе за сапраўдную нашу паэзію мы злачынна мала выкарыстоўваем фальклор. Буйнейшыя майстры сусветнай паэзіі ўмела і шырока выкарыстоўвалі скарбніцу народнай творчасці. Лепшыя творы нашага, часу іменна тыя, дзе выкарыстоўваецца паэтычнае багацце фальклору. Успомніце «Дванаццаць» А. Блока, успомніце мноства твораў В. Маякоўскага — хіба там няма ярчэйшых элементаў фальклору!

Успомнім вершы Дзям’яна Беднага, А. Безыменскага — яго паэму «Трагедыйная ноч», паэму Кірсанава «Золушка», вершы Пракоф’ева, Карнілава, песні Асеева, Суркова, Галоднага і інш.

Ва украінскай паэзіі шырока і з поспехам выкарыстоўваюць фальклор Паўло Тычына, Л. Первамайскі ў яго вершах аб грамадзянскай вайне. У яўрэйскай паэзіі — Ізі Харык, якому асабліва таленавіта ўдалося выкарыстаць фальклор у вялікай эпічнай паэме «На чужым піры», І. Феферу — у паэмах «Пласты» і «Вялікія граніцы».

У беларускай паэзіі з выключным майстэрствам, з вялізным пачуццём усёй многастайнасці народнай творчасці, выкарыстоўваюць фальклор Янка Купала, Якуб Колас.