Крыніцамі народнай творчасці жывяць свае творы і шмат хто з пісьменнікаў Кастрычніцкага пакалення.
Часта некаторыя паэты, у сувязі з вострай пастаноўкай пытання аб неабходнасці выкарыстоўвання фальклора, становяцца на няправільны шлях. Часта гэтыя паэты займаюцца стылізацыяй, як самамэтай, ізалявана ад ідэйнай накіраванасці твору, не ўключаючы асобныя элементы фальклору ў агульны комплекс мастацкіх сродкаў.
Некаторыя крытыкі спрабуюць даказаць, што фальклор нельга выкарыстоўваць у публіцыстычнай лірыцы, у гэтым аператыўным жанры паэтычнага мастацтва. Іх разважанні разбіты творчай практыкай паэтаў. Мы маглі-б прывесці прыклады, калі паэты, вырашаючы палітычна актуальную тэматыку, выкарыстоўваюць фальклор, і голас уздзеяння паэта на чытача — мастацкая сіла твору — значна ўзмацняецца.
Распрацоўваючы фальклор, мы заўсёды павінны помніць, што ў народнай творчасці ёсць дэмакратычныя і кулацкія элементы. Кулацкімі элементамі фальклору жывілі сваю творчасць Сяргей Есенін, Клюеў, на Беларусі — паэты-нацыяналісты.
У сувязі з пастаноўкай пытання аб фальклоры, для беларускай паэзіі, і наогул для ўсёй беларускай літаратуры, паўстае пытанне праблемы мовы.
Перад беларускім пісьменнікам стаіць дадатковая цяжкая, але ганаровая задача. Ствараючы твор