работа над стварэннем «Анталогіі рускай совецкай паэзіі». Гэтая кніга з’яўляецца буйнейшым укладам у беларускую культуру і фактарам адзінства паэтаў народаў СССР.
Даць выключна станоўчую ацэнку якасці перакладаў гэтай кнігі нельга. Не ўсе пераклады аднолькава роўныя, але бясспрэчна тое, што ў беларускай літаратуры «Анталогія рускай совецкай паэзіі» адыгрывае вялікую ролю.
Работа над авалоданнем класічнай спадчынай сусветнай паэзіі з’яўляецца першачарговай задачай нашых паэтаў.
Мы вучыліся і будзем вучыцца на творчасці генія рускай літаратуры Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Бліжэйшая наша задача — даць высока-мастацкі пераклад яго магутных твораў.
У перыядычным друку ў нас змяшчаліся ў перакладзе на беларускую мову творы лепшых рускіх паэтаў — Асеева, Тіханава, Светлова, Галоднага, Лугоўскага, Пракоф’ева, Безыменскага і інш.; украінскіх паэтаў — Тычыны, Рыльскага, Первамайскага; яўрэйскіх паэтаў — Харыка, Аксельрода, Кульбака, Фефера, Маркіша. Асабліва блізкая сувязь у нас існуе з таварышамі грузінскімі паэтамі.
Значна павялічылася колькасць перакладаў з беларускай мовы на мовы іншых народаў і, галоўным чынам, на рускую мову. Калі раней стаяла пытанне аб колькасці перакладаў, бо іх было зусім мала, дык зараз праблема якасці — вузкае мес-