Старонка:Беларуская інтэлігенцыя ў гістарычным аспэкце.pdf/1

Гэта старонка была вычытаная

Апошнімі часамі з боку Савецкае ўлады ды Комуністычнае партыі зьвернута значная ўвага да інтэлігенцыі. Жыцьцё высунула на паверх патрэбу яснага вызначэньня адносін інтэлігенцыі да сучаснага стану, да працы ў галінах культурна-грамадзкае апініі, да поўнага прызнаньня з яе боку дыктатуры пролетарыяту і тых мэтаў ды ідэалаў, якія нясе гэта дыктатура.

Умацаваньне работніцка-сялянскага ўраду, посьпехі яго працы ва ўсіх галінах дзяржаўнага, гаспадарчага і культурнага будаўніцтва настой­на патрабуюць для далейшага разьвіцьця заваёў Кастрычнікавай рэволюцыі цеснага супрацоўніцтва ўсіх тых катэгорый грамадзянства, якім гэта рэволюцыя дала і ў далейшым абяцае ахоўваць шырокую мажлівасьць здавальненьня іх матэрыяльных і духоўных запатрабаваньняў. А што вялі­кай частцы нацыянальнае інтэлігенцыі, дробнабуржуазным слаём (серад­няком) сялянства і нават значнай катэгорыі рамесьніцтва політыка Са­вецкае ўлады дала шмат пераваг параўнаўча з дарэволюцыйным часам, аб гэтым не даводзіцца спрачацца, і гэта не павінны ня прызнаць адзна­чаныя катэгорыі грамадзянства. Тым болей і паўней, па-нашаму, уконтактаваны многія дамаганьні інтэлігенцыі, асабліва ў галіне яе нацыянальных імкненьняў. Гэты факт стаў агульнавядомым і атрымаў для сябе падтрыманьне рэчаіснасьцю жыцьця.

Дык чаму-ж усё-ткі патрабавалася паднімаць пытаньне аб інтэліген­цыі ў паласу гэткае сытуацыі?

А прычынаю гэтаму паслужыў той факт, што частка інтэлігенцыі, улічваючы многія дадатныя для сябе моманты ў заваёвах рэволюцыі, ня хоча, аднак, пагадзіцца з тым фактам, што ёй ня дадзена кіраўнічая роля ў політычна-дзяржаўным жыцьці. Не разьбіраючыся належна ў тым, якую ролю прыназначае ёй гісторыя ў міжклясавых суадносінах, інтэлігенцыя лічыць сябе, чамусьці, асобным цэлым, абранай катэгорыі людзьмі, якія павінны мець калі і не кіраўнічую скрыпку ў дзяржаўным організьме, то, па крайняй меры, быць роўнаю з пануючай клясай.

Тая роля, якую інтэлігенцыя цалкам прысвойвае сабе, але якую яна адыгрывала, як опозьшыйная грамада ў часы самаўладзтва, дзякуючы падпіханьню яе на гэта з боку працоўных, вылучае злаяны орэоль вялі­ кага „подвижника и заступніка страждущих“. Верхавенства-ж рабочых і сялян, хоць і сапраўдных будаўнікоў жыцьця, але нядаўна яшчэ людзей