Старонка:Беларуская інтэлігенцыя ў гістарычным аспэкце.pdf/11

Гэта старонка была вычытаная

„Адзін з сяброў Камітэту,—піша аўтар памянёнага артыкулу[1],— дык нават вышукаў у нашым артыкуле[2] „ сэпаратызм", знашоўшы яго ў выразе „паднявольнае суседзтва з Масквою". Разьвіваючы сваю думку, ён, паміж іншым, зазначыў, што Беларусь заўсёды жыла паднявольным жыцьцём: то пад Маскоўшчынай, то пад Польшчай (!), і тут нічога га­небнага няма, а калі паднявольнае жыцьцё з Маскоўшчынаю падкрэсь­ліваюць, дык тут ужо сэпаратызм".

Як мы бачым, дык нават тыя, хто раней адмяжоўваўся ад гэткіх элемэнтаў у нацыянальнай галіне, роднячыся ў дамаганьнях соцыяльнага характару, мусіў адмячаць прыкры факт наплыву ў Кастрычнікаўскія дні ў беларускі рух чужога яму, выпадковага элемэнту.

Ды ня дзіва, бо для гэтага элемэнту тады яшчэ знаходзілася глеба вясьці сваю працу. Галоўным чынам таму, што ў гэты час уся буржуа­зія аглядалася на нацыянальныя ўскраіны быўшае Расіі, думаючы, што бальшавікі апарацца на вырашэньні нацыянальнага пытаньня, а яна, бур­жуазія, яго выкарыстае дзеля свае мэты. Таму та і абвяшчэньне Фінлян­дыі незалежнаю краінаю з боку Савецкае ўлады тлумачылася буржуазіяй, як перамога яе фінляндзкае сяброўкі над бальшавікамі. Авантура-ж Пятлюры падмацоўвала гэту думку. Загэтым выходзіла тое, што розныя буржуазна-авантурныя элемэнты пільна сачылі за разгарненьнем беларус­кага руху, галоўным чынам, у арміі і спрытна адшуківалі ў ім кропкі апоры для сябе. У організаваную ў кастрычніку месяцы Часовую Цэнтральную Вайсковую Раду былі пераведзены імі генэрал Кандратовіч, ген. Алясееў, чыноўнік Аляксюк, некаторыя „дзмократы" афіцэры, як кап. Адамовіч, Ярушэвіч, Язавітаў і інш. У франтавых радох адшукваліся надзейныя людзі, якіх, аднак, цяжка было знайсьці сярод лева-соцыялістычных радных, запаўняўшых франтавыя беларускія організацыі. Узмацніўшыся ў Менскіх беларускіх організацыях яшчэ і таму, што беларускія лева-соцыялістычныя партыі, маючы пераважнасьць свае базы ў сталіцах, як Маск­ва, Пецярбург, ды ў іншых небеларускіх гарадох (Пскоў, Адэса, Ярас­лаў) і ня могучы праз гэта перакінуць належных сіл і ўвагі ў Менск, „выпадковыя" разам з правымі і са шчырымі павялі ва ўсю дэмократычна-буржуазную агітацію.

Офіцыйны орган Цэнтральнае Вайсковае Рады, газэта „Беларуская Рада" пісала ў перадавой ад 30 лістапада: „Мы хочам мець і будзем мець Беларускі Устаноўчы Сойм", а за гэтым— „Няхай жыве Ўсерасійскі Ўстаноўчы Соймі Няхай жыве і наш Беларускі Ўстаноўчы Сойм!" Гэта

  1. Рэч ідзе аб артыкуле ў № 27 „Вольнае Беларусі" — "Вялікая Беларуская Рада". Аўтар гэтага артыкулу акрэсьлівае значэньне Рады і спыняецца на выпадковых элемэн­тах, якія ў той час уліліся ў беларускі рух.
  2. „Вольная Беларусь" № —28 за 1917 г. 8 лістапада. С м у т н ы. У Выканаўчым Камітэце*.