Старонка:Беларуская інтэлігенцыя ў гістарычным аспэкце.pdf/12

Гэта старонка была вычытаная

ў часы, калі фактычна ідэя ўстаноўчага сойму была ўжо мёртвай, усту­піўшы месца ідэі Саветаў.

Радаўцы з цэнтральнае вайсковае рады добра разьбіраліся ў абста­вінах. Савецкі прынцып улады гаварыў аб дыктатуры пролетарыяту, а ім трэба было аб'яднаць усіх беларусаў вакол агульнага імкненьня за ­хаваць заваёваную свабоду і зямлю... і абараніць родную краіну, каб не парваць яе на часткі ў сварках спрэчках партый[1].

Вакол гэтых лёзунгаў Цэнтральнае Вайсковае Рады і Вялікае Бела­рускае Рады паступова-нарастала ўсё большае ды большае кола адме­чанага выпадковага элемэнту, які хутка прыстасоўваўся да мясцовасьці, пераймаючы ідэі буржуазнай часткі беларускае інтэлігенцыі. Сіла ды ўплыў гэтага элемэнту адметна расьлі, абвострываючы разыходжаньне і су­тычкі з леваю рэволюцыйна-соцыялістычнаю часткаю беларускага руху.

К часу, калі паўстала думка склікаць Усебеларускі зьезд, прыблізна ў другой палове лістапада 1917 г., у гэтым лягеры вызначылася яшчэ большае ажыўленьне, якое закончылася сяброўскім яднаньнем нацыянал-дэмократаў са шчырых з эсэрамі-русыфікатарамі. Справа пачалася так: застаўшыся пасьля Кастрычнікавае рэволюцыі на другім баку бары­кады, Беларускі Вобласны Камітэт пры Усерасійскім Зьезьдзе Сялянскіх Дэпутатаў, намерыўся перанясьці сваю чыннасьць з Пецярбургу ў Бела­русь. Дзеля гэтага адначасова з Беларускай Вялікай Радай ён рашыў ад сябе склікаць Усебеларускі Зьезд у Рагачове. Але, паспрачаўшыся нейкі час з Бел. Радаю, Вобласны Камітэт пагадзіўся з ёю на думцы склікаць зьезд у Менску 15 сьнежня. І вось, стаючы на пункце погляду „неотделимости Белоруссии от России"[2] зусім не з-за мотываў захаваньня ед­насьці рэволюцыйных сіл, вобласьнікі, амаль ня ўсе эсэры правага кры­ла, паехалі ў Менск „вырашаць" беларускае пытаньне. У нутры сваім усе яны, як адзін, былі заядлымі ворагамі беларускае культуры, бела­рускае мовы, усяго, што аддавала хоць маленькім дапамінаньнем таго што Беларусь ёсьць нешта асобнае ад Расіі цара ды Керанскага. З па­чатку лютаўскае рэволюцыі ажно да рэволюцыі Кастрычнікавае дзе­ячы Вобласнага Камітэту ў Пецярбурзе і на мясцох заядла змагаліся з „панскімі агентамі", як яны да гэтага празывалі са слоў Каранкевіча, Палонскага, Бялынецкага-Бірулі ды іншых усіх беларускіх дзеячоў. Тым ня меней усё гэта забылася к восені 1917 г., і шчырыя прыхільнікі непа­дзельнасьці Расіі згаварыліся з Вялікаю Беларускаю Радаю і Цэнтраль­наю Вайсковаю Радаю ды сумесна склікалі ў сьнежні месяцы Ўсебела­рускі зьезд. Болей таго, на самым зьезьдзе яны, прыехаўшы бараніць Беларусь ад полонофілаў, „якія рашылі выкарыстаць момант, каб абвясь­ціць незалежную Беларускую Рэспубліку, а ў выпадку патрэбы заклю­чыць вунію з Польшчаю, ці траякі паўднёва-славянскі саюз з Украіны,

  1. „Беларуская Рада" № 3 за 1917 г. 30 лістапада. Артыкул Р. А. „Наша задача".
  2. Цытую ў выкладзе Е. Канчара „Белорусский вопрос".