Старонка:Беларуская інтэлігенцыя ў гістарычным аспэкце.pdf/13

Гэта старонка была вычытаная

Польшчы, Беларусі"[1], зрабілі свой саюз з тымі-ж полонофіламі ды блізкімі ім і згуртавалі крэпкую нацыянал-расійска-польска-дэмократычную правіцу.

Гэта правіца, у якую ўваходзіла шмат так званых соцыялістых (эсэ­ры, правыя грамадаўцы, беларускія народныя соцыялісты ды інш.), вус­намі яе прадстаўнікоў далікатна празывалася часткаю соцыялістых, "вы падкова аддзеленых" на зьезьдзе ад другое палавіны. Аднак, гэта „вы­падковасьць" заставіла правіцу сур'ёзна задумацца. У № 9 за 5 сьнеж­ня газэты „Беларуская Рада" гэтай выпадкавасьці пасьвечана перадавіца за подпісам П. Бадуновай. У перадавіцы, пасьля некалькіх уступных слоў аб непадзельнасьці фронту беларускіх соцыялістых, аўтар піша: „Падзел соцыялістых на два лягеры, які выявіўся на зьезьдзе, тлумачыцца вы­ключна заблытанасьцю ды складанасьцю цяперашняга політычнага моман­ту, незнаёмствам многіх прыехаўшых на зьезд з програмаю ды такты­каю Беларускае Соцыялістычнае Грамады, гэтае старое партыі беларус­кага працоўнага народу, а таксама часткаю з прычыны агітацыі асобных людзей (курсіў мой. З . Ж.). Аўтар так суцяшаў сябе: „Але няхай дачас­на ня радуюцца ворагі беларускага пролетарыяту; тактычны падзел, які адбыўся на зьезьдзе, яшчэ не абасабляе адзінага беларускага соцыялістычнага фронту. Хутка ўсе беларускія соцыялістыя пераканаюцца, што падзел іх зусім лішні (!) і, апроч радасьці дзеля ворага, не прынясе ні­якае карысьці".

Для „Беларускае Рады" і паніклых аўтараў яе перадавіц падзел быў „зусім лішнім", нечым нязначным. З-за туману нацыянальнага энтузыязму, падпушчанага буржуазным дэмократызмам, правадыры правых соцы­ялістых, заблытаўшыся ў шэрагах нацыянал-дэмократаў рознае ахварбоўкі, не хацелі прыдаваць належнае сур'ёзнасьці падзелу зьезду надвое і не хацелі прынцыпова падыходзіць да сапраўды сур'ёзных і прын­цыповых пытаньняў, якія гэты падзел выклікалі.

„Уся розьніца паміж двума бакамі,—піша далей аўтар памянёнай перадавіцы,—як выясьняеце, заключаецца ў тым, што адны прапануюць сарганізаваць уладу ў Беларусі толькі праз беларускія саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, для чаго, па іх думцы, патрэбна разьехацца на месцы, стварыць там Саветы і толькі тады склікаць праз гэтыя Саветы краёвы зьезд.

Другія настойваюць на тым, каб краёвую ўладу выдзяліў цяпе­ рашні зьезд".

Выходзіць па аўтару, што розьніца між савецкаю сыстэмаю ўлады, і сыстэмаю агульна-нацыянальнага характару—зусім невялікая, і падзел соцыялістых на зьезьдзе быў выпадковы... Зразумела, што гэта было далёка ад выпадковасьці. Удзельнікі зьезду, складаючыся з клясава-розна-

  1. "Беларуская Рада* № 3 за 1917 г. 30 лістапада. Артыкул Р. А. „Наша Задача".