Старонка:Беларуская інтэлігенцыя ў гістарычным аспэкце.pdf/16

Гэта старонка была вычытаная

Гэтак на асноўнае ядро сябраў Рады зьезду ў 27 чал. у большасьці мах­растае правіцы было дададзена 20 прадстаўнікоў гарадоў ды земстваў і 15 прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяй. Сярод апошніх былі папы, абшарнікі, гандляры, якім Рада давала слушнае месца для разгарненьня свае супроцьрэволюцыйнае чыннасьці. Нацыянальныя пытаньні беларус­кага руху іх мала цікавілі. Затое іх настрой няўхільна цягнуў радаўцаў у бок паправеньня. Вось як пісала аб гэтай Радзе газэта П. Аляксюка "Беларускі Шлях": „Патрэбен некаторы час, каб фізыономія Рады пры­няла ясную форму. Цэнтр і левае крыло ўзаемна прыстасуюцца: у нацы­янальнай політыцы ў іх будзе мала розьніцы, у соцыяльных справах— больш"[1].

У далейшым на агеньчыкі Рады яшчэ болей стала зьбірацца з усіх канцоў Расіі „беларускіх інтэлігентаў і дзеячоў". „Беларуская колёнія" паступова расла, размнажалася і няўхільна „бялела". Хутка была нала­джана сувязь між Радаю і пятлюраўцамі, а далей—між Радаю і Скарападзкім. Між акупанцкаю ўладаю і Сакратарыятам таксама адбываліся зносіны. І, нарэшце, 25 красавіка Рада Беларускае Народнае Рэспублікі дашла да кайзэрскай асобы.

Гэту працу Рады Беларускай Народнай Рэспублікі зразу-ж падтры­мала абраная ў студзені 1918 г. Віленская Беларуская Рада. Склад апошняе за малым выключэньнем прадстаўляў тую-ж соцыяльную катэго­рыю людзей, што і склад Менскае Рады. Асабовасьць была ў нацыяналь­ным абліччы радных: у Менску пераважалі расійскага выхаваньня бела­рускія дэмократы, у Вільні—дэмократы польскага выхаваньня.

Гэтак пад сьцягам Бел. Нар. Рэспублікі нарастала практыка дзяр­жаўнае працы правае столкі беларускае інтэлігенцыі, крэпла думка і ўпэўненасьць у яе гістарычныя мэты. Добра, што сам беларускі працоўны народ быў у баку, не перашкодзіў гэтай гульні „сваіх політыкаў" і, па­куль сядзеў ген. Фалькенгайн, не патрабаваў адчоту. Ад яго (беларускага працоўнага народу) імя ішлі перагаворы, назначаліся прадстаўніцтвы ў розных краёх і дзяржавах. Адным словам, адыгрываўся пролёг наступнае дзеі, якую хацелі бачыць і бачылі ў марах сваіх інтэлігенты—народныя рэспубліканцы. Ніводзін з іх не дапушчаў і думкі, што ўся іх гульня ў вышэйшую політыку ня мае пад сабою жаднага грунту. Усё-ж гэты грунт яны тужыліся абмацаць. Мацалі і самаўцяшалі сябе злаянымі надзеямі: а ну-ж, а ну ж бальшавікі праваляцца і іх, блудачоў, беларускі народ стрэне з радасным воклічам: „Прыходзьце да нас кіраваць і валадаць".

З гэтымі думкамі, прыемнымі, казытнымі, захапіла гэтых політыкаў нямецкая рэволюцыя і сьледам абвяшчэньне самім беларускім працоўным народам Беларускае незалежнае Савецкае Соцыялістычнае Рэспублікі 1-га студзеня 1919 г. Здавалася-б, гэта здарэньне магло-б атрэзьвіць най­болей заядлых народных дэмократаў. Але на тое яны і ёсьць дэмокра-

  1. "Беларускі Шлях" № 19 за 15/VІІ 1918 г.