Старонка:Беларуская інтэлігенцыя ў гістарычным аспэкце.pdf/17

Гэта старонка была вычытаная

тамі, каб са сваім дэмократызмам не здавацца народнай волі, волі сялян ды рабочых. Выходзячы з гэтага, „урадавая" інтэлігенцыя з усімі ўстано­вамі Бел. Нар. Рэспублікі перабралася тады ў Коўну, каб адтуль „пра­віць і валадаць". І ў марах гэтае прагнасьці забывала, што з гэтага часу пачыналася яе трагедыя эмігранцкага жыцьця.

„Братняя Літва" прытуліла ў сябе выгнаньнікаў, дала ім сякую-такую падмогу, каб перажыць цяжкі час. Вышла, што гэты час цёгся ня­доўга.

Якраз лёс пасьпяшыў яшчэ раз абнадзеіць дэмократаў-інтэлігентаў,— на гэты раз ужо праз польскую авантуру. Паход Пілсудзкага і захап­леньне ім Заходняе Беларусі адчыніў новыя небасхілы для беларускіх народных рэспубліканцаў. Іх погляды павярнуліся да Варшавы. Грошы на Вайсковую раду, на газэту ды інш. цягнулі іх туды магнэсам. „Гісто­рыя,—думалі яны,—працуе для нас. Мы павінны абараніць Беларусь". Ад каго, думаеце, бараніць? Вядома, ад бальшавікоў, ад тых, з кім ішла лепшая частка інтэлігенцыі, у чый бок прагліва глядзелі змучаныя поль­скаю нядоляю беларускія працоўныя гушчы.

„Беларускае войска,—пісаў офіцыёз Рады,—організуецца для барацьбы з Маскоўскім бальшавізмам, які, прыкрываючыся чырвоным, па­вабным для працоўнага народу, сьцягам, хоча панаваць над нашай зям­лёю, як панавалі раней Маскоўскія цары"[1].

Але другі раз ізноў абарона беларускага працаўніка адбылася праз яго самога з дапамогаю свае працоўнае інтэлігенцыі рабочых ды сялян братніх савецкіх рэспублік. Польская окупацыя была зьмецена, а на яе месца была адноўлена Беларуская Савецкая Рэспубліка. Гэта была дру­гая навука беларускай буржуазнай інтэлігенцыі.

І яна не магла не зрабіць належнага ўражаньня ў беларускім эмі­гранцкім лягеры. Уражаньне атрымалася досі моцнае, ажно правіца па­дзялілася на часткі. З гэтых частак адна нашла выгадным застацца ў Савецкай Беларусі, зрабіўшыся ўнутранымі эмігрантамі, другая, больш упартая,—абгрунтавалася ў Літве, заключыўшы з яе ўладаю саюз 12 ліста­пада 1920 г. Трэцяя-ж, якую складалі самыя махратыя авантурнікі, паспрабавала выкарыстаць акцыю Балаховіча і Савінкава. Яны таксама паднялі былі ў тым жа годзе восеньню з ускоснаю дапамогаю ковенцаў Слуцкае паўстаньне. Шэраг гэтых акцый у лягеры беларускае інтэлі­генцкае эміграцыі склаў падрахунак мядовага тэрміну іх антысавецкай беларускай апініі.

З 1921 году пачаўся новы тэрмін ападу хваль, перагляду мэтодаў працы і некаторага прытупленьня варожасьці да Саветаў.

Рыскае замірэньне, якое прабавала выкарыстаць так званае правіцельства Бел. Нар. Рэспублікі (прысутнічаў у Рызе старшыня ўраду

  1. "Беларусь" № 31 за 26/ХІ 1919 г.; перадавіца.